10:29 25 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.42

Мінадукацыі: будзе няправільна адбіраць мабільнікі ў школьнікаў

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
16 0 0

Скандал у гомельскай школе і правамернасць здымкі відэа падчас урокаў пракаментавалі ў Міністэрстве адукацыі Беларусі.

Нагадаем, прычынай скандалу ў гомельскай СШ №15 стала звальненне педагога з 35-гадовым стажам пасля таго, як у сетцы з'явілася відэа з удзелам вучня чацвёртага класа. Жанчына нібыта замахнулася на дзіця партай. Пасля грамадскага рэзанансу настаўніка аднавілі на працы, а школьніка выклікалі на размову праваахоўнікі.

Як адзначыў у інтэрв'ю тэлеканалу СТБ намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Кадлубай, булінг з дапамогай мабільных тэлефонаў або здымкі ў нейкіх кампраметуючых абставінах недазваляльныя. Але і цалкам забараняць мабільнікі ў школах таксама нельга.

"Каб разумелі пазіцыю Міністэрства адукацыі, размова не ішла аб забароне. Ізаляваць навучэнца ад мабільнай прылады няправільна. Але кантраляваць гэты працэс ва ўстанове педагог абавязаны і павінен", - адзначыў Кадлубай.

Паводле яго слоў, на самай справе кропка ў гэтым пытанні была пастаўлена яшчэ ў сакавіку 2019-га, калі быў падпісаны загад міністра адукацыі. Дакумент прадпісваў установам агульнай сярэдняй адукацыі абмежаваць выкарыстанне мабільных сродкаў у адукацыйным працэсе.

Тэги:
Беларусь, Міністэрства адукацыі РБ

Галоўныя тэмы