19:46 12 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.43

Смірноў: можна вывезці дзяўчыну з вёскі, але вёску з дзяўчыны - не!

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
24 0 0

Свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы і меркаванне айцоў Царквы аб чалавечым гонары - распавядае протаіерэй Дзмітрый Смірноў.

Смирнов: можно вывезти девушку из деревни, но деревню из девушки — нет!

Свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы адзначаюць у панядзелак 14 кастрычніка праваслаўныя вернікі. З гэтым днём звязана мноства народных прыкмет. Але галоўнае, гэта зразуменне на прыкладзе Багародзіцы вялікай навукі хрысціянскай пакоры, якая дапамагае чалавеку выбрацца з поцемак уласных памылак. Пра людскі гонар і карысць пакоры як галоўнага інструмента выратавання несмяротнай чалавечай душы ў святочнай пропаведзі кажа расійскі святар, протаіерэй Дзмітрый Смірноў.

"Змірыцца - значыць змяніць свой лад жыцця на процілеглы. Хрысціянскае вучэнне і заключаецца ў тым, як сказана ў Дастаеўскага: "Скарыся, горды чалавек". Навучыць вадзіць матацыкл можна і мядзведзя ў цырку. А вось змяніць сваю ўласную натуру можна толькі пры дапамозе галоўнай навукі - хрысціянства. Гэта толькі ў "Пігмаліёне" Бернарда Шоу атрымалася з кветачніцы зрабіць арыстакратку. Вывезці дзяўчыну з вёскі можна, але вывесці вёску з дзяўчыны - ніколі", - жартуе святар.

Фрагмент гаміліі протаіерэя Дзімітрыя Смірнова ў свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
свята, Рэлігія, Праваслаўе

Галоўныя тэмы