01:49 06 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.32
Старшыня Савета Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка
© Sputnik / Виктор Толочко

Мацвіенка аб 75-годдзі Перамогі: усё павінна ісці ад сэрца

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
910

Адной з ключавых падзей 2020 года стане святкаванне юбілею Перамогі, распавяла старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка на пасяджэнні Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў-удзельніц СНД.

Па словах Мацвіенка, ва ўсіх краінах Садружнасці ўжо робіцца вельмі шмат у рамках падрыхтоўкі да святкавання 75-годдзя Перамогі. Тым не менш, яна заклікала калег падысці да будучых падзей адказна, каб усе акцыі ішлі ад сэрца.

"На мой погляд, самая галоўная задача - дайсці да кожнага ветэрана. Кожнаму надаць увагу індывідуальна і персанальна: у чым ён мае патрэбу, чым дапамагчы, як акружыць увагай і клопатам. Другое, мы павінны прывесці ў парадак усе помнікі і мемарыялы, прысвечаныя салдатам, героям Вялікай Айчыннай вайны, якія загінулі на франтах за свабоду нашых краін. Трэцяе, не павінна быць ні аднаго фармальнага мерапрыемства", - падкрэсліла Мацвіенка.

Са свайго боку старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч таксама выказаў шэраг ідэй і прапаноў, якія ў тым ліку тычыліся ўдасканалення выпрацоўкі і прыняцця рашэнняў, а таксама абавязковасці іх выканання.

Фрагмент выступу Валянціны Мацвіенка на пасяджэнні Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў-удзельніц СНД слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Вялікая Айчынная вайна, СНД, Валянціна Мацвіенка

Галоўныя тэмы