20:54 14 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.36
Мінск прачнуўся: Ярмошына - пра вынікі парламенцкіх выбараў
© Sputnik / Виктор Толочко

"Мінск прачнуўся": Ярмошына - пра вынікі парламенцкіх выбараў

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
Парламенцкія выбары - 2019 (97)
5 0 0

Нават апазіцыйныя выступленні, накіраваныя супраць улады, у выніку працавалі на выбары і забяспечылі высокую яўку выбаршчыкаў, лічыць кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына.

Як распавяла Ярмошына ў эфіры АНТ, за розныя парушэнні з участкаў давялося выдаліць не менш за 70 назіральнікаў падчас выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання. І ўсе арганізатары выбараў ацэньваюць гэтую кампанію як самую скандальную - "такіх выбараў яны не ведалі". Тым не менш, Ярмошына назвала усё гэта своеасаблівай рэпетыцыяй перад прэзідэнцкімі выбарамі: радуе, што людзі актыўна ішлі галасаваць.

"Скажам так, Мінск прачнуўся. У пэўным плане ён быў увесь дома: ні дач, ні адпачынкаў, такі перыяд. Па-другое, напэўна, вось гэтыя выступленні, у тым ліку і апазіцыйныя. Разумееце, любое выступленне, нават накіраванае супраць улады, яно працуе на выбары, яно абуджае да іх цікавасць", - распавяла Ярмошына.

На яе думку, гэты склад парламента будзе забяспечваць прадказальную дзяржаўную палітыку. Але і розныя канфлікты не выключаны, бо ўжо ў наступным годзе ў канстытуцыю Беларусі могуць унесці змены.

"Усякае можа быць. Не выключана, што пасля прэзідэнцкіх выбараў паўстане пытанне аб змене канстытуцыі. Бо як было ў 96-м? Канстытуцыйны крызіс адбыўся тады, калі сталі мяняць канстытуцыю", - сказала кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

Каментар кіраўніка ЦВК Лідзіі Ярмошынай слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

Тэмы:
Парламенцкія выбары - 2019 (97)
Тэги:
Парламенцкія выбары, Беларусь, Лідзія Ярмошына

Галоўныя тэмы