15:43 08 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.32
Кіраўнік Латвійскай асацыяцыі гандляроў Хенрык Данусевіч
© Photo : Из личного архива Хенрика Данусевича

Латвія не падтрымае літоўскі байкот энергіі з БелАЭС

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
7 0 0

Латвія не падтрымае палітычныя матывы Літвы ў дачыненні да БелАЭС і будзе закупляць недарагую электраэнергію праз РФ, не звяртаючы ўвагі на яе паходжанне, заявіў кіраўнік Латвійскай асацыяцыі гандляроў Хенрык Данусевіч.

У Латвіі няма асаблівай салідарнасці з Літвой, адпаведна, няма і палітычных матываў падтрымліваць байкот электраэнергіі з атамнай электрастанцыі, якая будуецца ў Беларусі, заявіў бізнесовец у інтэрв'ю Sputnik Латвія.

"Да канца не вырашана пытанне аб прыбярэжных водах паміж Латвіяй і Літвой, таму што там, магчыма, калісьце будзе нафта. І мы памятаем, што нядаўна Літва па ўласнай ініцыятыве знішчыла чыгунку ў Латвію, але Еўрасаюз прымусіў яе аднавіць. Таму да гэтага часу нельга сказаць, што мы дружалюбныя з Літвой. І ў дадзеным выпадку электраэнергія - вельмі важны рэсурс для нашых вытворцаў", - распавёў Данусевіч.

Па словах суразмоўцы Sputnik, папярэднія ўрады Латвіі дапусцілі карупцыйную памылку, занадта высока падвысіўшы даплату для вытворцаў "зялёнай" электраэнергіі. Таму цяпер краіна вымушана думаць, як знізіць кошт, адпаведна, не будзе адмаўляцца ад таннай электраэнергіі па-за залежнасці ад яе паходжання з-за палітычных матываў, тым больш суседскіх.

"Краіна не можа быць матываваная па палітычных прычынах не купляць танную электраэнергію, тым больш, як мы ведаем, у апошні час атамныя электрастанцыі ўсё больш бяспечныя і няма ніякай інфармацыі, што АЭС, якая будуецца ў Беларусі, па нейкіх тэхналагічных уласцівасцях можа пагражаць навакольнаму асяроддзю" , - сказаў на заканчэнне Ханусевіч.

Тэги:
БелАЭС

Галоўныя тэмы