01:59 01 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR2.84
  • 100 RUB3.29

"Сфабрыкаваныя рэчы": Журава пра пагрозы Sputnik Эстонія судом

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
Ціск на журналістаў Sputnik Эстонія (49)
23 0 0

Дэпутаты Дзярждумы РФ паспрабуюць данесці сваю пазіцыю наконт Sputnik Эстонія да ўсіх, хто можа паўплываць на канчатковае рашэнне, у тым ліку да Рады Еўропы, заявіла першы намеснік старшыні Камітэта ГД па міжнародных справах Святлана Журава.

"Это сфабрикованные вещи": Журова об угрозах Sputnik Эстония уголовными делами

Нагадаем, крымінальным пераследам супрацоўнікам Sputnik Эстонія пагражаюць улады краіны. Прынамсі, у тым выпадку, калі журналісты да 1 студзеня 2020 года не спыняць працаваць на МІА "Россия сегодня". У агенцтве ўжо паведамілі, што маюць намер звярнуцца ў ААН, АБСЕ, Еўрапейскі суд па правах чалавека і іншыя міжнародныя арганізацыі з-за дзеянняў афіцыйнага Таліна. Пазіцыя эстонскіх уладаў сапраўды выглядае вельмі дзіўна і няправільна, лічыць Святлана Журава.

"Трэба з гэтым разабрацца да канца, зразумець, што прад'яўляюць нашым журналістам. Якія крымінальныя справы, у чым яны вінаватыя. Ведаеце, бывае, калі ёсць прадмет крымінальнай справы. Але калі гэта выключна з-за таго, што гэта завецца "крамлёўскай прапагандай", як мы часта чуем з вуснаў нашых калегаў-парламентарыяў... Можа, яны проста выказваюць іншы пункт гледжання, якая адрозніваецца ад таго, што спрабуюць навязаць еўрапейскім краінам", - распавяла Журава радыё Sputnik.

Паводле яе слоў, у канцы студзеня Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы мае намер агучыць даклад, які тычыцца пагроз журналістам і свабодзе слова. І расійскія прадстаўнікі абавязкова звернуць увагу на сітуацыю са Sputnik Эстонія і іншымі расійскімі СМІ ў Еўропе.

Каментар намесніка старшыні Камітэта ГД па міжнародных справах Святланы Журава слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

Тэмы:
Ціск на журналістаў Sputnik Эстонія (49)
Тэги:
Расія, МІА "Россия сегодня", Sputnik Эстонія

Галоўныя тэмы