17:40 22 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.42

Юрыст: уладам Эстоніі прыйдзецца змяніць погляды на Sputnik

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
Ціск на журналістаў Sputnik Эстонія (37)
1310

Еўрапейская федэрацыя журналістаў (EFJ) звярнулася ў Савет Еўропы з-за сітуацыі вакол агенцтва Sputnik Эстонія, але ўлады краіны да гэтага часу ігнаруюць любыя заклікі змяніць пазіцыю.

Апавяшчэнне аб парушэнні правоў журналістаў агенцтва Sputnik Эстонія Еўрапейская федэрацыя журналістаў накіравала на спецыялізаваную інфармацыйную платформу Савета Еўропы. І не адрэагаваць на гэта немагчыма, бо ў Эстоніі парушаюцца асноўныя правы і свабоды чалавека, заявіла ў інтэрв'ю радыё Sputnik адвакат, спецыяліст па міжнароднаму праву Марыя Ярмуш.

"Улады Эстоніі забараняюць ажыццяўляць журналістам Sputnik сваю прафесійную дзейнасць, даносіць важную інфармацыю як для жыхароў Эстоніі, так і для жыхароў іншых еўрапейскіх дзяржаў. Пасля аналізу гэтых фактаў Савет Еўропы не можа не асудзіць незаконныя дзеянні Эстоніі і заклікаць улады краіны спыніць парушэнне правоў журналістаў Sputnik Эстонія", - сказала Ярмуш.

Разам з тым, Савет Еўропы не можа выносіць абавязковыя для членаў гэтай міжнароднай арганізацыі пастановы, якія абавязвалі б улады Эстоніі нешта змяніць. І юрыст асцерагаецца, што эстонскія чыноўнікі могуць проста праігнараваць рэкамендацыі.

Каментар спецыяліста па міжнародным праве Марыі Ярмуш слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

Тэмы:
Ціск на журналістаў Sputnik Эстонія (37)
Тэги:
Sputnik Эстонія

Галоўныя тэмы