Радыё

Кіраўнік Sputnik Эстонія: калі трэба, будзем крычаць, каб быў дыялог

© Sputnik / Виктор ТолочкоКіраўнік партала Sputnik Эстонія Алена Чэрышава
Кіраўнік партала Sputnik Эстонія Алена Чэрышава - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік партала Sputnik Эстонія Алена Чэрышава і выканаўчы дырэктар МІА "Россия сегодня" Кірыл Вышынскі выступілі перад журналістамі на зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы.
Руководитель Sputnik Эстония: если надо, будем кричать, чтобы был диалог

Зімовая сесія ПАСЕ адкрылася напярэдадні. Улічваючы, што ад прафесійнай супольнасці да гэтага часу не было рэакцыі на сітуацыю з журналістамі Sputnik Эстонія, Вышынскі і Чэрышава асабіста прыбылі ў Страсбург прыцягнуць увагу еўрапейскіх структур, міжнароднай супольнасці і праваабарончых арганізацый да гэтага канфлікту. Знаходзячыся ў пустым офісе ў Таліне, вырашыць праблему немагчыма, падкрэсліла кіраўнік Sputnik Эстонія.

Прэс-падыход Кірыла Вышынскага і галоўрэда Sputnik Эстонія ў ПАСЕ - Sputnik Беларусь
Відэа
Прэс-падыход Кірыла Вышынскага і галоўрэда Sputnik Эстонія ў ПАСЕ

"Як правільна заўважыў Кірыл, мы - журналісты. І наша зброя - ручка, камп'ютар, голас, твар. Мы паралельна, раз ужо мы знаходзімся на інфармацыйнай вайне, то мы і будзем выкарыстоўваць інфармацыю, каб яна хоць бы прасачылася і данеслася да ўсіх вушэй", - адзначыла яна.

Паводле яе слоў, аб сітуацыі са Sputnik Эстонія і пра беспрэцэдэнтны ціск на журналістаў трэба пастаянна нагадваць. Бо гаворка не толькі аб 35 супрацоўніках агенцтва, канфлікт таксама закрануў родных і блізкіх нашых калегаў.

"Трэба перыядычна нагадваць, калі трэба, то і крычаць. Я яшчэ не страціла наіўнасць сваю. Спадзяюся, розум пераважыць, і нейкія структуры паўплываюйь на Эстонію, але Эстонія хоць бы пагодзіцца абмеркаваць гэтую тэму, хоць бы прыступіць да якога-небудзь дыялога", - дадала Чэрышава.

Каментар кіраўніка партала Sputnik Эстонія Алены Чэрышавай слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0