22:32 03 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.44

Сідараў: на парад Перамогі ў Маскву прыедуць ваенныя з усіх краін АДКБ

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Усе краіны АДКБ дашлюць у Маскву вайскоўцаў для ўдзелу ў парадзе Перамогі 9 мая, распавёў журналістам начальнік аб'яднанага штаба Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы Анатоль Сідараў.

Сидоров: на парад Победы в Москву приедут военные из всех стран ОДКБ

Паводле яго слоў, свой удзел у парадзе Перамогі 9 мая ўжо пацвердзілі Арменія, Беларусь, Казахстан, Кіргізія і Таджыкістан.

"Гэты год для ўсіх нас юбілейны - год 75-годдзя перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Таму кіраўнікі дзяржаў-членаў Арганізацыі пацвердзілі ўдзел нацыянальных вайсковых кантынгентаў у парадзе на Чырвонай плошчы з нагоды Дня Перамогі", - адзначыў Сідараў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik.

Ён таксама дадаў, што ў склад параднага разліку ад кожнай краіны ўвойдуць па 75 чалавек. Нагадаем, у парадзе Перамогі на Краснай плошчы 9 мая 2010 года акрамя расійскіх салдат і афіцэраў былі задзейнічаны вайскоўцы з 13 замежных дзяржаў, у тым ліку Украіны, Польшчы, Вялікабрытаніі і ЗША.

Каментар начальніка Аб'яднанага штаба Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы генерал-палкоўніка Анатоля Сідарава слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

Чытайце таксама:

  • Лукашэнка прыняў запрашэнне Пуціна наведаць парад Перамогі - пасол Расіі
  • Пуцін назваў памылкай адмову лідараў былых рэспублік СССР ехаць на парад
Тэги:
Парад Перамогі, АДКБ, Масква

Галоўныя тэмы