03:02 30 мая 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.41
  • EUR2.68
  • 100 RUB3.41

Эксперт пракаментаваў рознагалоссі краін-удзельніц ЕАЭС

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
1710

"Зялёныя" тэхналогіі, аднаўляльныя крыніцы энергіі, эканамічныя аспекты ў сферах аховы здароўя, турызму, адукацыі і навукі - усяго гэтага пакуль няма ў дагаворы ЕАЭС.

Эксперт прокомментировал разногласия стран-участниц ЕАЭС

Нарада членаў Савета ЕЭК адбылася ў штаб-кватэры Еўразійскай эканамічнай камісіі. Удзельнікі ўзгаднілі меры і механізмы, якія вызначаць стратэгічныя напрамкі развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года. Складанасці, якія ўзнікаюць у працы над гэтым праектам, пракаментаваў дырэктар дэпартамента развіцця інтэграцыі ЕЭК Сяргей Шухно.

"Шмат было няўзгодненых пазіцый па розных аспектах. Стратэгія ахоплівае паглыбленне работы па становішчы цяпер дзеючых дагавораў, некаторыя рэчы выходзяць за рамкі дагавораў, у пэўнай ступені запатрабуюць унясення змяненняў вось у гэты базавы дакумент. У прыватнасці, "зялёныя" тэхналогіі, аднаўляльныя крыніцы энергіі, эканамічныя аспекты ў сферах аховы здароўя, турызму, адукацыі, навукі. Гэтага няма на сённяшні дзень у дагаворы ЕАЭС", - распавёў Шухно ў каментары для Spuntik.

Таксама, паводле яго слоў, застаецца вельмі шмат пытанняў па ўжыванні дзеючага мытнага заканадаўства, стварэнні адзінай сістэмы ў сферы мытнага транзіту тавараў і гэтак далей. Гэтыя блокі таксама абмяркоўваюцца, у розных краін, натуральна, розныя пазіцыі па гэтых пытаннях. Зрэшты, у апошні час назіраецца збліжэнне па некаторых пунктах.

"Новы старшыня калегіі (ЕЭК - Sputnik) Міхаіл Мясніковіч актыўна ўключыўся ў гэтую працу, яна ідзе ў вельмі канструктыўным ключы, многія пазіцыі ўзгадняюцца. Галоўнае, на што скіравана стратэгія ў першую чаргу - на ліквідацыю бар'ераў, выключэнняў і абмежаванняў ва ўзаемным гандлі", - падкрэсліў Шухно.

Каментар дырэктара дэпартамента развіцця інтэграцыі ЕЭК Сяргея Шухно слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Беларусь, ЕАЭС

Галоўныя тэмы