10:26 07 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.57
  • EUR2.78
  • 100 RUB3.37

Гайдукевіч пра каронавірус у Беларусі: ні панікаваць, ні расслабляцца нельга

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
48 0 0

Не хадзіць на працу з тэмпературай і кашлем, не геройстваваць нават пры простым грыпе, жорстка кантраляваць усіх, хто прыбывае ў краіну - першы зарэгістраваны выпадак каронавіруса ў Беларусі каментуе старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч.

Гайдукевич о коронавирусе в Беларуси: ни паниковать, ни расслабляться нельзя

Як паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя Беларусі, тэсты паказалі наяўнасць каронавіруса 2019-nCoV у аднаго са студэнтаў, які прыбыў у рэспубліку з Ірана. Пробы былі ўзятыя ў яго 27 лютага, а ў Мінск ён прыляцеў 22 лютага. І пацыент, і асобы, якія кантактавалі з ім, змешчаны ў зачыненыя боксы Мінскай інфекцыйнай бальніцы.

Як заявіў у каментары для радыё Sputnik Беларусь Алег Гайдукевіч, кожнаму беларусу ў сітуацыі, якая склалася, варта паводзіць сябе адэкватна, не панікаваць, але і не расслабляцца. А таксама памятаць некалькі простых правіл, якія эфектыўныя пры ўспышцы амаль любога віруса.

"Першае: не хадзіць з тэмпературай і кашлем на працу. Колькі працую, не люблю такіх людзей. Захварэў - лячыся, ідзі да доктара, не геройствуй. Гэтага не павінна быць і пры простым грыпе, таму што гэта разносчыкі інфекцыі. Другі момант: не панікаваць. Ніякай ксенафобіі, не павінна быць дрэнных адносінаў да другіх нацыянальнасцяў, гэта ні на што не ўплывае. Трэці момант: барацьба з любой эпідэміяй залежыць ад кіравальнасці ў краіне. А ў нас яна выдатная, нашы дзяржорганы будуць працаваць зладжана", - адзначыў Гайдукевіч.

Таксама, паводле яго слоў, варта ўвесці жорсткі кантроль за тымі, хто прыбывае ў краіну. Ён павінен быць не фармальны, а такі ж, як ва ўсім свеце. Мы не павінны дапусціць моцнага распаўсюджвання гэтага віруса.

"Не забывайце часцей мыць рукі. Гэта датычыцца і ВРВІ, і грыпу, і любога іншага захворвання. І самае галоўнае - не панікаваць. Я перакананы, мы сітуацыю будзем трымаць пад кантролем. Бачу плюс, што нашы медыкі спрацавалі і выявілі гэты выпадак. Зараз трэба арганізаваць такую ж працу пры кожнай такой успышцы", - заявіў суразмоўца Sputnik Беларусь.

Падрабязнасці размовы з старшынёй Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алегам Гайдукевічам слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Алег Гайдукевіч, Беларусь, каронавірус

Галоўныя тэмы