04:31 04 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44

"Трэба быць лагічным да канца": Лаўроў пра тарыфы на газ для Беларусі

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
4710

Саюзнікі Расіі павінны атрымліваць эканамічныя перавагі, але не варта забываць і пра кантрактныя абавязацельствы, лічыць кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.

Лавров: обязательства по газу сохраняются, в том числе и для Беларуси

Паводле яго слоў, ва ўмовах падзення коштаў на энерганосьбіты абавязацельствы па раней заключаных кантрактах захоўваюцца, у тым ліку для Арменіі і Беларусі. Лаўроў таксама нагадаў, што ў момант заключэння гэтых пагадненняў кошты на энергарэсурсы для саюзнікаў Расіі была ніжэй за рынкавыя.

"Я перакананы, што ў ходзе разгляду зваротаў, а яны былі ў апошні час і ад беларускіх сяброў, і ад армянскіх сяброў, нашы саюзніцкія адносіны, вядома ж, прымаюцца да ўвагі. Але няправільна, напэўна, успамінаць пра гэта, толькі калі сітуацыя становіцца дыяметральна процілеглай той, якая была яшчэ тры-чатыры гады таму", - сказаў Лаўроў.

Нагадаем, сусветныя кошты на прыродны газ зніжаліся на працягу сакавіка-красавіка з-за пандэміі каронавіруса. На думку Аляксандра Лукашэнкі, ва ўмовах зменлівай эканамічнай кан'юнктуры цана на газ "павінна быць адаптыўнай", пра што беларускі лідар заявіў у ходзе відэаканферэнцыі з удзелам лідараў краін ЕАЭС. Лаўроў адзначае, што прапановы да Расіі перагледзець кошты на газ ужо паступілі.

"Пытанне зразумела, я бачу логіку. Але тады трэба быць лагічным да канца. Калі кошты для Арменіі і Беларусі былі ў два-тры разы ніжэй за рынкавыя, гэта ўспрымалася як дадзенасць, і ніхто не казаў, што гэта палітыка. Усе казалі, што нам так гэта і трэба", - нагадаў Лаўроў.

Каментар міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Сяргей Лаўроў, газ, Расія, Беларусь

Галоўныя тэмы