21:40 04 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.40
  • EUR2.69
  • 100 RUB3.47

"Спроб перапісаць гісторыю ўсё больш": Бруханаў пра 75-годдзе Перамогі

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
Дзень Перамогі - 2020 (95)
7 0 0

Пра важнасць гістарычнай памяці ў год 75-годдзя Перамогі, а таксама пра тое, як каронавірус паўплываў на правядзенне многіх святочных мерапрыемстваў, распавёў намеснік кіраўніка Рассупрацоўніцтва Міхаіл Бруханаў.

"Попыток переписать историю все больше": Брюханов о 75-летии Победы

З-за пандэміі каронавіруса Рассупрацоўніцтва перавяло ў віртуальны фармат многія мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра гэта на анлайн-канферэнцыі ў МПЦ МІА "Россия сегодня" паведаміў намеснік кіраўніка федэральнага агенцтва Міхаіл Бруханаў. Ён адзначыў, што Рассупрацоўніцтва працуе ў 80 краінах свету і займаецца распрацоўкай і рэалізацыяй міжнародных праграм гуманітарнага супрацоўніцтва і садзейнічання міжнароднаму развіццю. Асобая ўвага надаецца барацьбе з фальсыфікацыямі гістарычных падзей.

"На жаль, мы з вамі сведкі спробаў змяніць мінулае, перапісаць гісторыю, людзі гуляюць фактамі замест таго, каб іх аналізаваць. І тым больш прыкметнымі на гэтым фоне вартыя павагі пазіцыі такіх дзяржаў як Аўстрыя і Германія. Дзве дзяржавы практычна на заканадаўчым узроўні захоўваюць агульную сусветную гісторыю, помнікі, памяць пра тых, хто загінуў, з надзеяй на тое, што гэта ніколі больш не паўторыцца", - адзначыў Бруханаў.

Што тычыцца святкавання 75-годдзя Перамогі, то ў пачатку года планавалася правядзенне больш за 900 мерапрыемстваў. Але свае карэктывы ў гэтыя планы ўнесла пандэмія каронавіруса, многія праекты перайшлі ў віртуальны фармат.

"Адзін з праектаў мае назву "Перамога адна на ўсіх", ён арыентаваны на моладзь краін СНД. Гэта, калі хочаце, міжнародны конкурс па вывучэнні уласнай гісторыі. Школьнікі шукаюць у месцах свайго пражывання гераічныя факты, нейкія невядомыя старонкі гісторыі, робяць па гэтых матэрыялах прэзентацыі, праводзяць урокі. І лепшыя такія матэрыялы адпраўляюцца на конкурс", - распавёў Бруханаў.

Фрагмент анлайн прэс-канферэнцыі Рассупрацоўніцтва "75 гадоў міру - памяць, якая аб'ядноўвае народы" з удзелам намесьніца кіраўніка агенцтва Міхаіла Бруханова слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020 (95)
Тэги:
Дзень Перамогі

Галоўныя тэмы