19:43 04 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.40
  • EUR2.69
  • 100 RUB3.47

Рэжысёр Ткачэнка: 9 мая для ленінградцаў праспяваюць "Песняры"

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
Дзень Перамогі - 2020 (93)
7 0 0

Творчыя сілы Санкт-Пецярбурга павіншуюць ветэранаў з 75-годдзем Перамогі асаблівым чынам, да свайго праекту яны далучылі і беларусаў, распавёў радыё Sputnik вядомы расійскі рэжысёр Валерый Ткачэнка.

Режиссер Ткаченко: 9 Мая для ленинградцев споют "Песняры"

9 мая ў Санкт-Пецярбургу пройдзе святочны марафон "Гаворыць і паказвае Ленінград", у рамках якога запланаваны і канцэрт. З улікам каранціну і самаізаляцыі, усе артысты, натуральна, выступяць анлайн. Акрамя таго, гледачоў чакаюць ўключэнні з памятных месцаў, ваенныя песні і вершы, успаміны ветэранаў.

"Замест традыцыйнага афармлення атмасферу галоўнага свята краіны створаць сучасныя мультымедыя тэхналогіі і спецыяльныя візуальныя эфекты. Праз прылажэнне ў смартфоне кожны зможа загрузіць фатаграфію свайго героя і ўшанаваць памяць ахвяр вайны, запальваючы віртуальную свечку ў хвіліну маўчання, якая пройдзе па ўсёй Расіі ў 19:00", - адзначыў Ткачэнка.

Паводле яго слоў, асноўная задача марафону - насуперак абставінам адзначыць дзень вялікай Перамогі, знакавую дату для кожнага грамадзяніна Расіі і краін-пераможцаў, стварыць святочны настрой, беражліва захоўваючы памяць аб подзвігу народа.

"У праекце будуць прымаць удзел Аляксандр Разэнбаум, Аляксандр Малінін, Зара, Вітас і многія іншыя. Мы вельмі рады, што разам з намі ў гэты дзень будзе славуты калектыў, ВІА "Песняры" з Рэспублікі Беларусь", - падкрэсліў Ткачэнка.

Прамую трансляцыю марафону можна будзе ўбачыць 9 мая на сайце Фонтанка.ру.

Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020 (93)
Тэги:
Беларусь, Расія, Дзень Перамогі

Галоўныя тэмы