Радыё

Маргелаў аб дапамозе уладаў бізнесу: мы часам не ведаем, што там напісана

© Sputnik / Александр КривошеевМаргелаў аб дапамозе уладаў бізнесу: мы часам не ведаем, што там напісана
Маргелаў аб дапамозе уладаў бізнесу: мы часам не ведаем, што там напісана - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Льготы Мінгарвыканкама для бізнесу, які пацярпеў з-за пандэміі каронавіруса, атрымаць не так проста, і дапамогуць яны тым, у каго бізнес "асеў" нязначна, мяркуе віцэ-старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і работадаўцаў Віктар Маргелаў.
Маргелов о помощи властей бизнесу: мы порой не знаем, что там написано

Напярэдадні мінская мэрыя зацвердзіла пералік эканамічных відаў дзейнасці, у якіх бізнес нясе сур'ёзныя страты з-за эпідэміі COVID-19 і мае патрэбу ў падтрымцы, у прыватнасці, у шэрагу выпадкаў прадпрымальнікам будзе зніжана арэндная плата на зямлю, падатак на нерухомасць, паменшаны зямельны падатак, будзе таксама зроблены шэраг іншых мер.

Гэтыя меры часовыя, і ўжо цяпер з іх рэалізацыяй на практыцы ўзнікаюць пытанні, адзначыў у гутарцы на радыё Sputnik член Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры прэзідэнце, сустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў.

"Так, досыць шырокае кола пазначана, праўда, мы ўжо маем лісты пра тое, што нягледзячы на дэкларацыю, там дастаткова складаная працэдура атрымання гэтых прэфэрэнцыяў, паглядзім, нават калі рашэнне прынята, яшчэ не значыць, што яно будзе рэалізавана", - сказаў Маргелаў.

Што тычыцца выніковасці прынятага пакета мер для біснезаў, якія трапілі ў цяжкае становішча і ў якіх выручка ўпала ў разы, гэтыя меры не дапамогуць, патрэбныя больш дзейсныя, адзначыў суразмоўца, але цяпер вельмі складана такі пакет прымаць. Тым жа, у каго бізнес "асеў трохі", гэтыя меры цалкам дапамогуць утрымацца на плаву.

Перамовы прадпрымальніцкіх супольнасцяў з уладамі на розных узроўнях вядуцца на пастаяннай аснове, чарговыя пройдуць у бліжэйшы чацвер у рэжыме відэаканферэнцыі з міністрам эканомікі, распавёў бізнесмен.

"Зараз вядуцца перамовы больш аб тым, як тыя меры, якія прадэклараваныя, і тыя, якія ва ўказе №143 прапісаны, якім чынам іх рэалізаваць, сітуацыя ўскладняецца тым, што мы канкрэтна не ведаем, якія рыхтуюцца нарматыўныя акты, што там канкрэтна напісана, ёсць нейкая агульная размова, але змест гэтых дакументаў нам не паказваюць, у гэтым і праблема", - адзначае Маргелаў.

Стужка навiн
0