Як адзначыў эксперт у інтэрв'ю Sputnik Літва, значна танней Мінску абышліся б пастаўкі па трубе нафтаправода з Латвіі. Але рэалізаваць гэты сцэнар перашкаджае даўні канфлікт, які звязаны са злітай з "Дружбы" нафты.
"Калі б Беларусь сапраўды разглядала варыянт істотнага, нават не поўнаq адмовы ад расійскай нафты і прыняла б рашэнне ў доўгатэрміновай перспектыве набываць нейкі аб'ём нафты для Наваполацкага НПЗ ў альтэрнатыўных крыніц, тады б, вядома, Беларусь пайшла і дамовілася з Латвіяй проста па гэтым старым канфлікце", - лічыць Юшкоў.
На яго думку, тое, што ў Беларусі няма доўгатэрміновага кантракту ні з кампаніяй "Укртранснафта", ні з Латвіяй, паказвае на тое, што закуп нафты з альтэрнатыўных крыніц здзяйсняецца выключна для ціску на Расію, каб атрымаць выгадныя ўмовы ў пытаннях гандлю нафтай і газам.
"На гэта ж паказвае і тое, што яны (Беларусь - Sputnik) засакрэцілі кошт тоны з альтэрнатыўных крыніц. Калі б яны сапраўды стратэгічныя рашэнні прынялі, з альтэрнатыўных крыніц набываючы (так, там даражэй, але ўсё роўна набываем), тады не было б сэнсу "сакрэціць". А калі ты заяўляеш, што табе ўсё гэта больш выгадна, (альтэрнатыва, а не расійская нафта), вядома, ты будзеш старацца, каб ніхто не даведаўся, што на самой справе ты пераплачваеш", - разважае эксперт.
Каментар вядучага аналітыка Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі Ігара Юшкова слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.
* Меркаванне спікера можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі