10:37 29 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.34

Эксперт назваў сем краін, куды гэтым летам могуць паехаць беларусы

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
1810

Куды могуць беларусы адправіцца ў адпачынак летам, і хто з замежнікаў можа прыехаць да нас - пра перспектывы аднаўлення ўязнога і выязнога турызму пасля пандэміі каронавіруса разважае старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза туріндустрыі Філіп Гулы.

Эксперт назвал семь стран, куда этим летом могут поехать белорусы

Для беларускага выязнога турызму суразмоўца Sputnik называе найбольш верагоднымі напрамкамі сем краін - гэта Албанія, у перспектыве магчыма Чарнагорыя, тры міжземнаморскія дзяржавы Туніс, Егіпет і Турцыя, а таксама постсавецкія Грузія і Украіна, да якіх хутчэй за ўсё не дабярэцца ні еўрапейскі, ні расійскі паток турыстаў.

"Возьмем тры краіны, якія паміж сабой вельмі падобныя, - Туніс, Егіпет і Турцыя... Цяпер мы бачым максімальную зацікаўленасць афіцыйных асоб, авіяцыйных уладаў, перамовы паміж галіновымі міністэрствамі, плюс нашы партнёры - усе нас чакаюць, але гэта чаканне яшчэ трэба фармалізаваць, верагоднасць таго, што яно будзе фармалізавана ў бліжэйшы час, вельмі высокая. Думаю, што наступны тыдзень будзе поўны вось гэтых афіцыйных заяў. Я спадзяюся", - кажа суразмоўца.

Хто прыедзе ў Беларусь

Калі ж казаць пра ўязны турызм, то на дадзены момант у Беларусі няма авіязносін і ўзаемнага руху ні з адным з мэтавых рынкаў, а асноўны паток замежных турыстаў, акрамя Расіі, да нас звычайна прыязджаў з Польшчы і Прыбалтыкі, дадае эксперт.

"А што тычыцца расійскай мяжы, як толькі мы адкрыемся, Расія дазволіць сваім грамадзянам да нас прыязджаць, нас чакае вельмі вялікі паток вядома. І калі Расія, а да таго ўсё ідзе, не будзе выпускаць сваіх турыстаў у Еўропу, але адкрыецца ў рамках СНД і ЕАЭС, то тут мы ў прыярытэце. Але тут усё ляжыць у ключы палітычных рашэнняў", - кажа Гулы.

Такія падзеі, як візіт міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова ў Мінск і правядзенне Парада ў Маскве 24 чэрвеня, могуць стаць арыенцірамі для далейшага агучвання прынятых рашэнняў, у прыватнасці, аб магчымасцях паездак грамадзян, рэзюмуе Гулы.

Тэги:
Турызм і адпачынак

Галоўныя тэмы