Радыё

Генетык пракаментаваў штучнае паходжанне COVID-19

© Photo : mipt.ruГенетык пракаментаваў штучнае паходжанне COVID-19
Генетык пракаментаваў штучнае паходжанне COVID-19 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Што рухае навукоўцам, калі ён праводзіць небяспечныя эксперыменты з генамі, і ці мог каронавірус быць створаны штучна, разважае вірусолаг, кіраўнік лабараторыі геномнай інжынерыі МФТІ Павел Ваўчкоў.
Генетик прокомментировал искусственное происхождение коронавируса

На думку навукоўца, куды больш верагодна, што каронавірус "уцёк" з лабараторыі, чым яго выпадковы пераход ад хворай лятучай мышы да чалавека. Ёсць у яго і здагадка, што дакладна магло натхніць яго калег на такі небяспечны эксперымент.

Доктар Паўлава патлумачыла, як дакладна каронавірус трапляе ў арганізм - Sputnik Беларусь
Радыё
Доктар Паўлава патлумачыла, як дакладна каронавірус трапляе ў арганізм

"Усё гэта прыкрываецца медыцынай, магчымым вывучэннем патагенаў, якія патэнцыйна маглі б быць небяспечныя... Але я вас запэўніваю, большасць навукоўцаў займаюцца навукай не таму, што гэта камусьці трэба, а проста таму, што гэта вельмі крута. І вы адказваеце на пытанні, якія самі задаяце. Тым не менш, мы разумеем, што навуку не будуць фінансаваць проста так", - разважае Ваўчкоў.

Паводле яго слоў, каронавірус на самай справе не самы небяспечны з існуючых вірусаў. Ёсць рэчы і страшнейшыя, але далёка не заўсёды эксперыменты звязаныя з патэнцыйным заражэннем чалавека.

"Мы цяпер перажываем страшную пандэмію. Але ёсць вірусы значна больш небяспечныя, калі мы з імі пачнем "гуляць". Выпусціўшы такі вірус на волю выпадкова ці наўмысна, ён можа стаць вельмі смяротным", - лічыць генетык.

Каментар кіраўніка лабараторыі геномнай інжынерыі МФТІ, вірусолага Паўла Валчкова слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0