Радыё

"Нас проста вядуць забіваць": гета ў Крынках ва ўспамінах таго, хто выжыў

© Sputnik / Максим Богданович"Нас проста вядуць забіваць": гета ў Крынках ва ўспамінах таго, хто выжыў
Нас проста вядуць забіваць: гета ў Крынках ва ўспамінах таго, хто выжыў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на радыё Sputnik падкаст-успамін Уладзіміра Свярдлова - адзінага, хто застаўся ў жывых пасля расправы фашыстаў над дзецьмі ў санаторыі "Крынкі" пад Асіповічамі ў красавіку 1942 года.
"Ищите могилы в лесах": единственный выживший вспоминает о детском гетто

10-гадовага Вову Свярдлова бацькі адправілі з Рагачова ў санаторый "Крынкі" за тры дні да пачатку вайны, а ўжо 27 чэрвеня туды прыйшлі немцы. Нягледзячы на свой паважаны ўзрост (зараз Уладзіміру Сямёнавічу амаль 90) суразмоўца Sputnik выразна памятае здзекі, якім каты падвяргалі дзяцей, холад, голад і апатыю да жыцця. І асабліва - той момант, калі праз 10 месяцаў палону іх паднялі з ложкаў, калі было яшчэ зусім цёмна.

"Хутчэй за ўсё, гэта было ўранку, таму што ў лясной зоне заўсёды цёмна. Сказалі "на выхад" і на вуліцы нас сталі будаваць. Нам сказалі: "Вас проста пераводзяць у іншае месца, дзе будзе светла, цёпла і сытна". Дзяцей ж не трэба доўга пераконваць... Маленькіх сталі грузіць на падводы, а мы ўжо пешшу. Дык вось мне Яша і кажа: "Слухай, Вова, а ты ведаеш, куды нас вядуць? Калі б нас пераводзілі, зрабілі б гэта днём, і людзі б не былі ўзброеныя... Нас проста вядуць забіваць", - распавядае суразмоўца Sputnik.

Уладзімір Свярдлоў з болем успамінае тыя жудасныя словы старэйшага сябра Яшы, свой адчайны бег скрозь лес, дапамогу сялян, добрую жанчыну, якая яго прытуліла, тулянні па Беларусі, доўгачаканую сустрэчу з бацькамі ўжо пасля акупацыі, і тое, як усё жыццё адкладваў грошы з заробку і пенсіі , каб паставіць помнік на дзіцячай магіле ва ўрочышчы Галны.

© Sputnik / Максим БогдановичПомнік на дзіцячай магіле ва ўрочышчы Галны, усталяваны Уладзімірам Свярдловым - адзіным, хто выжыў у гета
Нас проста вядуць забіваць: гета ў Крынках ва ўспамінах таго, хто выжыў - Sputnik Беларусь
Помнік на дзіцячай магіле ва ўрочышчы Галны, усталяваны Уладзімірам Свярдловым - адзіным, хто выжыў у гета

Гісторыю пра дзіцячае гета ў "Крынках", смерць дзяцей і жыцця адзінага, хто выжыў у той трагедыі слухайце ў аудыёпадкасце. Радыё Sputnik Беларусь дзякуе за ўдзел у запісе вучням кінашколы "Тэрыторыя кіно" Мікіце Малышаву, Мацвею Амельяновічу, Данілу Мельніку і кіраўніку кінашколы і кінакампаніі "Тэрыторыя кіно" Аляксандры Бутар.

Лангрыд "Жыву за іх" гісторыя адзінага, хто выжыў з дзіцячага гета" чытайце ў спецпраекце "Победа.sputnik.by".

Стужка навiн
0