11:19 14 жніўня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.46
  • EUR2.91
  • 100 RUB3.35

"Гэты вірус ударыў па мазгах": Жвалеўскі распавёў, як перахварэў на COVID-19

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (721)
910

Ні чытаць, ні думаць не мог, было вельмі складана на чымсьці сфакусавацца, стамляльнасць была падвышанай і ўвесь час хацелася спаць, кажа пра трохтыднёвую хваробу пісьменнік Андрэй Жвалеўскі і разважае пра тое, чаго не варта рабіць падчас пандэміі.

"Этот вирус ударил по мозгам": Жвалевский рассказал, как переболел COVID-19

Спачатку была высокая тэмпература, думаў - тыповая ВРВІ, праз два дні ўсё ж пайшоў да ўрача, там паслухалі, адразу зрабілі мазок, і ён апынуўся станоўчым, - так каронавірус пачаўся ў самога Жвалеўскага, а пазней высветлілася, што заразілася і яго суаўтар Яўгенія Пастэрнак.

"У маім выпадку акрамя высокай тэмпературы былі праблемы са страўнікава-кішачным трактам, нюх не зніказ, густ не знікаў, чатыры дні былі вельмі жорсткія з высокай тэмпературай, мне далі прапіць курс антыбіётыкаў, яны гэту ўсю справу знялі, і два тыдні я хварэў без выражаных сімптомаў", - распавядае Жвалеўскі.

"Вірус б'е па самаму дарагому"

"Адчуванне было вельмі непрыемнае, мне галоўнае, што гэты вірус ударыў мне па мазгах, я нават чытаць не мог, настолькі было цяжка сфакусавацца, пастаянна ўсё забываўся, яшчэ не да канца прайшло, але цяпер ужо значна лепш", - працягвае аповяд пісьменнік.

Яшчэ ўвесь час хацелася спаць - спаў па 16 гадзін у суткі, стамляльнасць была вельмі высокай, калі здараліся нейкія анлайн-сустрэчы, пасля іх прыходзілася два гадзіны адсыпацца, дадаў пісьменнік. Пасля выздараўлення стаў хадзіць па вуліцы, балазе, побач ёсць парк, спрабаваў займацца спортам, але пакуль задышка не дае гэтага зрабіць, максімум гэта 15-30 хвілін ёгі ў дзень, хоць у крамы і іншыя людныя месцы суразмоўца Sputnik пакуль хадзіць не рызыкуе.

Творчасць на час хваробы таксама давялося адкласці, "не тое што пісаць кнігі, чытаць не мог і нават думаць", паўтарае аўтар, "дайшоў да таго, што пачаў глядзець тэлевізар - мужчынскае кіно, "Рабакоп"- тое, што не патрабуе інтэлектуальных высілкаў". Але як толькі намецілася паляпшэнне, Жвалеўскі і Пастэрнак тут жа ўзяліся за новую кнігу.

"Жорсткі каранцін праблем не вырашае, затое іншыя стварае, гэтакія лекі, якія горш за хваробу, зразумела, што эканамічныя, псіхалагічныя пачынаюцца праблемы, людзі пачынаюць піць, лаяцца... Але тое, што ў нас адбывалася, - тое, што не ўвялі жорсткага каранціну, напэўна, правільна, але збіраць людзей у гэты час на масавыя мерапрыемствы, на футбольныя матчы, праводзіць нейкія дэманстрацыі - падчас пандэміі здаровы сэнс падказвае, што напэўна так не трэба", - адзначае пісьменнік.

Поўную версію размовы з пісьменнікам Андрэем Жвалеўскім слухайце ў аўдыёзапісы.

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (721)
Тэги:
каронавірус

Галоўныя тэмы