03:22 12 жніўня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.46
  • EUR2.89
  • 100 RUB3.36

Эксперт распавёў, куды цяпер едуць адпачываць беларусы, і колькі гэта каштуе

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
610

Для адпачынку беларусаў за мяжой зараз ёсць чатыры асноўныя напрамкі, у той час як унутраны турызм на фоне пандэміі неапраўдана падаражэў, кажа старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза туріндустрыі Філіп Гулы.

Эксперт рассказал, куда сейчас едут отдыхать белорусы и сколько это стоит

Беларусь у плане выезду зараз адна з самых прагрэсіўных краін не толькі сярод суседзяў, але і ў свеце ў цэлым, адзначае суразмоўца Sputnik і прыводзіць у прыклад чатыры асноўныя выязныя накірункі для беларусаў.

Так, з сярэдзіны чэрвеня стартавала чартэрная праграма Албаніі, якая карыстаецца папулярнасцю і актыўна загружаецца, за ёй "паляцела" Чарнагорыя, якая таксама карыстаецца попытам. Зараз ёсць пытанні з другой хваляй пандэміі, але пакуль усё працуе, дадае эксперт.

"Самае галоўнае - мы адны з першых ад пачатку ліпеня адправілі барты ў Турцыю і Егіпет, гэта асноўныя і самыя масавыя кірункі, і тут попыт досыць высокі. Ёсць праблемы ў тым, што не ўсе адкрыліся да працы і не заўсёды турысты атрымліваюць усё што жадаюць і хочуць, бываюць пытанні і з овербукінгам, і са зменай гасцініцы, але ў цэлым гэтыя напрамкі працуюць", - адзначае Гулы.

На жаль, паўнавартасна адправіцца ў Еўропу па-ранейшаму немагчыма, дадае Гулы, "тым, хто планаваў Італію, Балгарыю, Грэцыю, у гэтым годзе не шанцуе".

На радзіме дарагавата?

У сітуацыі, якая склалася, узрос попыт і цікавасць беларусаў да ўласнай краіны, дзе за 300-500 долараў можна паўнавартасна адпачыць у санаторыі па прынцыпе "all inclusive", разважае суразмоўца. Шмат каму гэта па душы, камусьці не зусім спадабалася і ў наступным годзе яны не паедуць, але грамадзяне ў асноўным самастойна падарожнічаюць усюды, дзе ім цікава і зручна, купляючы пуцёўкі праз інтэрнэт.

"Попыт высокі і гэты попыт выкрывае ўсе праблемы, якія існуюць унутры беларускай турыстычнай інфраструктуры, у першую чаргу, недахопы сэрвісу і праблемы цэнаўтварэння. Калі наша індустрыя зможа зрабіць правільныя высновы, то да наступнага года ёсць верагоднасць таго, што цэны будуць больш даступныя для беларусаў і будзе магчымасць прайсці павышэнне кваліфікацыі і даць іншы сэрвіс і змяніць саму прадуктовую лінейку", - кажа Гулы.
Суразмоўца таксама каментуе завышаныя кошты ў беларускіх аграсядзібах ў гэтым сезоне, адзначаючы, што "ўсе хочуць зарабіць пабольш, гэта праблема нашай лакальнай культуры, і так - месцамі цэны высакаватыя".

"Попыт ёсць, таму традыцыйна беларуская культура спрабуе на гэтым зарабіць, што, на мой погляд, не зусім добра, нам трэба наадварот працаваць над тым, каб цэнаўтварэнне змянілася, цэны былі ў перспектыве ніжэй, прадуктовая лінейка шырэй, былі інвестыцыі ў першую чаргу самастойныя", - кажа Гулы.

Без такіх пераменаў нягледзячы на цяперашнюю радасць па развіцці ўнутранага турызму, можа здарыцца адток турыстаў у будучых сезонах, рэзюмуе суразмоўца.

Тэги:
Турызм і адпачынак, Філіп Гулы

Галоўныя тэмы