10:14 24 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.39

Пасярэднік павінен быць нейтральным: Мяжэвіч аб ініцыятыве суседзяў Беларусі

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (147)
1310

Краіны Балтыі і Польшча ні ў якім варыянце не могуць выступаць пасрэднікамі ў вырашэнні канфліктнай сітуацыі ў Беларусі, патлумачыў палітычны эксперт, эканаміст Мікалай Мяжэвіч.

Посредник должен быть нейтральным: Межевич об инициативе соседей Беларуси

Статус пасярэдніка прадугледжвае першапачатковую нейтральнасць, заявіў на радыё Sputnik кіраўнік Цэнтра беларускіх даследаванняў Інстытута Еўропы РАН, доктар эканамічных навук Мікалай Мяжэвіч ў сувязі з прапановай прэзідэнтаў Літвы, Латвіі, Эстоніі і Польшчы выступіць пасярэднікамі для мірнага ўрэгулявання сітуацыі ў Беларусі, агучанай напрыканцы мінулага тыдня прэс-службай літоўскага прэзідэнта.

"Напрыклад, у выпадку ўзнікнення якога-небудзь канфлікту паміж Іспаніяй і Партугаліяй наўрад ці можна прыцягваць нейкую краіну вельмі блізкую абодвум бакам, напрыклад, Бразілія не падыходзіць, таму што гэта былая партугальская калонія, цесна звязаная і сёння са сваёй былой метраполіяй... А вось Грэцыя, якая не мае інтарэсаў ні ў Іспаніі, ні ў Партугаліі, вельмі нават падыходзіць", - прыводзіць прыклады Мяжэвіч.

І Польшча, і Літва - асабліва зацікаўленыя бакі, адпаведна, яны ніколі не могуць быць пасярэднікамі. "Акупантамі, могуць, пасярэднікамі не могуць", удакладняе суразмоўца.

"У любым выпадку, яны, як кажуць эканамісты, тыя, хто набыў карысьць ад любога выніку свайго пасярэдніцтва, таму іх не можа быць тут быць у прынцыпе, як раней казалі, на гарматны стрэл", - рэзюмуе Мяжэвіч.

Нагадаем, на мінулым тыдні ў чацвер 13 жніўня прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа агучыў план для вырашэння крызісу ў Беларусі, які складаецца з трох пунктаў: дээскалацыя канфліктаў, вызваленне ўсіх затрыманых удзельнікаў пратэстных акцый і дыялог уладаў з грамадствам.

Прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Беларусі 9 жніўня, па афіцыйных дадзеных, з вынікам больш за 80% галасоў выбаршчыкаў перамог Аляксандр Лукашэнка, пасля чаго на працягу некалькіх дзён у сталіцы і рэгіёнах працягваліся акцыі пратэсту нязгодных з такім вынікам. Міліцыя ўжывала супраць пратэстуючых слезатачывы газ, вадамёты і светлашумавыя гранаты.

За час акцый пратэсту беларускія праваахоўнікі затрымалі каля сямі тысяч чалавек. У мінулы чацвер увечары затрыманых пачалі масава адпускаць. Кіраўнік МУС Юрый Караеў узяў на сябе віну за гвалт пры разгоне пратэстуючых.

Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (147)

Галоўныя тэмы