Радыё

Якія рызыкі нясуць забастоўкі для эканомікі Беларусі - эксперт

Падпісацца
Аб знешніх і ўнутраных эканамічных рызыках, звязаных з пратэстамі і забастоўкамі на беларускіх прадпрыемствах, распавёў вядомы эксперт Аляксей Аўдонін.
Какие риски несут стачки рабочих для экономики Беларуси — эксперт

Вытворчы складнік цесна звязаны з фінансавымі інструментамі. І ў першую чаргу, з аблігацыямі на знешніх рынках. Нестабільнасць сітуацыі ў Беларусі прывяла да таго, што трымальнікі беларускіх аблігацый сталі іх "скідваць". Гэта магло стварыць дадатковую нагрузку на абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу, аднак стабілізацыя ўнутры краіны ўжо паспрыяла заспакаенню на рынку каштоўных папер, паведаміў радыё Sputnik вядомы беларускі эканамічны аналітык Аляксей Аўдонін.

"Што тычыцца ўнутранай эканамічнай сітуацыі, то варта памятаць: прыпыненне любой вытворчасці, нават на некалькі гадзін, прыводзіць да значных страт гэтых прадпрыемстваў. Стачкі і пратэсты падрываюць эканамічны базіс дзяржавы, а гэта значыць, што сацыяльна-эканамічныя гарантыі ў выглядзе выплаты заробкаў і пенсій не могуць быць выкананы", - адзначыў эксперт.

Масавыя акцыі пратэсту пачаліся ў Беларусі 9 жніўня адразу пасля абвяшчэння папярэдніх вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Па дадзеных ЦВК, Аляксандр Лукашэнка набраў больш за 80% галасоў. Спачатку праваахоўныя орган жорстка душылі пратэсты, ужываючы слезатачывы газ, светлашумавыя гранаты і гумовыя кулі. Але праз тры дні пасля выбараў сілавікі спынілі разганяць мітынгі.

Па афіцыйных дадзеных, за першыя дні акцый пратэсту былі затрыманыя больш за 6,7 тысячы чалавек. У выніку сутыкненняў з сілавікамі траўмы атрымалі некалькі сотняў чалавек, ёсць і загінулыя. На гэтым тыдні на розных беларускіх прадпрыемствах праходзяць забастоўкі, якія ў Мінпрацы ўжо назвалі незаконнымі.

Каментар эканамічнага аналітыка Аляксея Аўдоніна слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0