23:47 24 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.04
  • 100 RUB3.38

Саркісян распавёў, як ЕАБР дапаможа змагацца з наступствамі пандэміі

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

Еўразійскі банк развіцця гатовы фінансава падтрымаць лепшыя лічбавыя рашэнні, якія дапамагаюць з прафілактыкай і пераадоленнем наступстваў COVID-19, заявіў намеснік старшыні праўлення Тыгран Саркісян.

Саркисян рассказал, как ЕАБР поможет бороться с последствиями пандемии

У чэрвені ЕАБР стварыў Фонд лічбавых ініцыятыў з мэтай дапамагчы членам Еўразійскага саюза з лічбавым узаемадзеяннем і інтэграцыяй. Ва ўмовах пандэміі каронавіруса адной з прыярытэтных задач фонду стала падтрымка праектаў у сферы прафілактыкі і прадухілення наступстваў пандэміі COVID-19. Каб выявіць лепшы, ЕАБР праводзіць спецыяльны конкурс для "антыкавідных" лічбавых рашэнняў, растлумачыў намеснік старшыні праўлення банка Тыгран Саркісян.

"Наша мэта - прыцягнуць увагу цэнтраў кампетэнцый. З ініцыятывамі могуць выступаць як дзяржустановы, так і прыватныя кампаніі і нават індывідуальныя прадпрымальнікі, калі яны могуць прапанаваць арыгінальныя рашэнні", - растлумачыў Саркісян падчас тэлемосту Масква-Бішкек-Ерэван-Мінск-Нур-Султан.

Жорсткіх крытэрыяў ЕАБР да фармату ініцыятыў не прапануе. Галоўныя ўмовы - неабыякавасць, імкненне быць карысным і гатоўнасць эфектыўна ўвасабляць у жыццё прапанаваныя лічбавыя рашэнні, а таксама магчымасць іх маштабаваць на ўсю еўразійскую прастору.

Зараз у распараджэнні фонду знаходзяцца 10 мільёнаў долараў і разнастайныя крэдытныя магчымасці банка. Лічбавыя рашэнні могуць быць падтрыманы і за кошт грантаў, і за кошт крэдытаў і ўдзел у капітале. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 4 кастрычніка.

Фрагмент выступу намесніка старшыні праўлення Тыграна Саркісяна падчас тэлемосту Масква-Бішкек-Ерэван-Менск-Нур-Султан слухайце ў аўдыёзапісе на радыё Sputnik Беларусь.

Галоўныя тэмы