20:39 29 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.31

Акадэмік РАН паведаміў, калі расійская вакцына ад COVID-19 пойдзе на экспарт

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (794)
9 0 0

Пакуль гаворка ідзе пра трансфер тэхналогій, Расія гатовая дапамагчы іншым краінам наладзіць у сябе вытворчасць прэпарата Sputnik V, распавёў дырэктар НДЦЭМ імя Гамалеі, акадэмік РАН, прафесар Аляксандр Гінцбург.

Академик РАН рассказал, когда российская вакцина от COVID-19 пойдет на экспорт

Прынцып трансферу тэхналогій будзе працаваць на тыя магутнасці, якія маюцца ў іншых краін, якія жадаюць наладзіць у сябе вытворчасць расійскай вакцыны, растлумачыў дырэктар навукова-даследчага цэнтра.

"Трансфер тэхналогій - гэты прынцып будзе адзіным да таго часу, пакуль унутраны рынак - патрэбнасць нашай краіны і нашага насельніцтва - у гэтым прэпараце не будзе задаволены", - дадаў Гінцбург.

На дадзены момант гаворка ідзе аб неабходнасці імунізацыі большай часткі расейскага насельніцтва, паводле папярэдніх ацэнак гэта адбудзецца на працягу 10-12 месяцаў, пасля чаго наяўныя ў расійскага боку магутнасці могуць быць задзейнічаны для вытворчасці прэпарата на экспарт, дадаў акадэмік.

Нагадаем, раней стала вядома, што першая партыя расійскай вакцыны ад каронавіруса Sputnik V паступіла ў грамадзянскі абарот, пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Расіі.

Першая ў свеце вакцына ад каронавіруса была зарэгістраваная ў Расіі ў жніўні. Як заяўляў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, Беларусь стане адной з першых краін, якая атрымае вакцыну. Рэспубліка таксама прыме ўдзел у выпрабаваннях вакцыны на добраахвотнай аснове. Напярэдадні прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ўжо адчуў на сабе дзеянне прэпарата.

 

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (794)

Галоўныя тэмы