Радыё

Другая хваля COVID-19 узнікае там, дзе загасілі першую - імунолаг

© Photo : Дума ТВДоктар медыцынскіх навук, лекар-імунолаг, спецыяліст па асабліва небяспечных iнфекцыях Уладзіслаў Жамчугоў
Доктар медыцынскіх навук, лекар-імунолаг, спецыяліст па асабліва небяспечных iнфекцыях Уладзіслаў Жамчугоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Стомленасць грамадзян ад масак і іншых абмежаванняў, звязаных з каронавірусам, разам з паступовым адкрыццём межаў можа справакаваць новы рост захворвання, як ужо адбываецца ў шэрагу рэгіёнаў, у тым ліку, ва Усходняй Еўропе.
Вторая волна COVID-19 возникает там, где погасили первую ― иммунолог

Былы міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік - Sputnik Беларусь
Каранік распавёў, чаго чакаць ад другой хвалі каронавіруса ў Беларусі
Пандэмія не спыніцца да таго часу, пакуль не перахварэе ад 60% і большд усяго насельніцтва на планеце, нагадаў пра свой прагноз доктар медыцынскіх навук, спецыяліст па асабліва небяспечных iнфекцый, урач-імунолаг Уладзіслаў Жамчугоў ў сувязі з уздымам захворвання ў некаторых рэгіёнах. Паводле слоў спецыяліста, такім чынам фармуецца "планетарная імунная праслойка".

"Захворванне будзе дзесьці згасаць, але працягвацца. І што тычыцца другой хвалі ў асобных рэгіёнах, дзе своечасова прынятыя меры і абмежаванні, і зрабілі практычна пагашэнні, вось там якраз магчымыя новыя ўспышкі ў выніку завозу інфекцыі", - кажа Жамчугоў.

Людзі ўсё больш стамляюцца ад масак і іншых абмежаванняў, адзначае імунолаг, і любыя іх адступленні ад прафілактычных мер у спалучэнні з завазнымі выпадкамі інфекцыі "выдатна выклічуць у гэтым рэгіёне як раз паўторнае развіццё захворвання", дадае суразмоўца.

Пакуль няма масавага прымянення вакцыны, вірус можа распаўсюдзіцца па ўсёй краіне, і эпідэмія натуральным чынам спыніцца, кажа ўрач. Акрамя таго, трэба ўлічваць яшчэ і тое, большасць выпадкаў захворвання цяпер працякаюць у больш мяккай форме, адзначае Жамчугоў.

Стужка навiн
0