Радыё

Вярнуць пах, якога няма: Камароўскі аб трэніроўцы нюху пасля COVID-19

© Sputnik / Batyrshin TimurУрач-педыятр, кандыдат медыцынскіх навук Яўген Камароўскі
Урач-педыятр, кандыдат медыцынскіх навук Яўген Камароўскі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Неабгрунтаванае выкарыстанне гарманальных прэпаратаў або практыкаванні сумнеўнай эфектыўнасці наўрад ці дапамогуць вам хутчэй аднавіць здольнасць адчуваць пахі пасля каронавіруса, папярэджвае урач-педыятр, кандыдат медыцынскіх навук Яўген Камароўскі.
Вернуть запах, которого нет: Комаровский о тренировке обоняния после COVID-19

Для многіх людзей, якія заразіліся каронавіруснай інфекцыяй, страта нюху стала галоўным, калі не адзіным сімптомам захворвання пры цалкам ніштаватым самаадчуванні. Пры гэтым ёсць дзве сітуацыі, калі адсутнасць нюху можа рэальна пагражаць жыццю, адзначае на сваім youtube-канале урач-педыятр вышэйшай катэгорыі, кандыдат медыцынскіх навук, пісьменнік і тэлевядучы Яўген Камароўскі.

Першая з такіх пагроз, па словах урача, гэта немагчымасць вызначыць якасць і свежасць прадуктаў харчавання па іх паху, другая - няздольнасць адчуць дым і пах гару.

"Паколькі вы паняцця зараз не маеце, смярдзіць ці не смярдзіць гэтая ежа, уважліва вывучайце тэрміны прыдатнасці, лішні раз глядзіце на упакоўкі. І паколькі ў вас няма нюху, вы не можаце адчуваць пах дыму і пах газу. Таму цяпер, пакуль ацяпляльны сезон, датчыкі дыму і датчыкі газу там, дзе ёсць газавае ацяпленне і газавыя пліты, - гэта вельмі важна. Гэта можа кучы народу выратаваць жыцці", - раіць Камароўскі.

Па словах Камароўскага, у сярэднім нюх пры заражэнні каронавіруснай інфекцыяй адсутнічае каля 2-3 тыдняў, у некаторых сітуацыях - каля 6 месяцаў і больш.

"Што можна зрабіць: трэба падтрымліваць нармальны стан слізістых абалонак, іх нармальнае кровазабеспячэнне, каб яны не перасыхалi. Не дапускаць сухога паветра і перагрэву, не дапускаць дэфіцыту вадкасці, спаць у чыстых пакоях з нармалёвай вільготнасцю, дзе не горача - каля 20-ці градусаў", - рэкамендуе Камароўскі.

Акрамя таго, спецыяліст прыводзіць рэкамендацыю брытанскіх оталарынголагаў праводзіць трэніроўкі нюху, хоць і падкрэслівае, што дакументальных пацверджанняў іх эфектыўнасці няма, але і горш ад іх не будзе.

"Яны рэкамендуюць канкрэтныя пахі - эфірныя алею цытрыны, гваздзікі, ружы і эўкаліпта. Узяць ватовы дыск, накапаць на яго вось гэтага алею, і рабіць кароткія ўдыхі - паспрабаваць гэты пах адчуць, потым зрабіць перапынак хвілін 15-20 і паспрабаваць з іншым алеем. І яны рэкамендуюць рабіць гэта пару разоў на дзень", - распавядае Камароўскі.

Такое практыкаванне, па словах урача, падыдзе тым, "хто проста не можа мірна сядзець і чакаць, калі нюх вернецца сам па сабе". Да таго ж лекаў для аднаўлення нюху пасля каронавіруса "па вялікім рахунку няма", адзначае Камароўскі.

"Вельмі часта абмяркоўваецца тэма выкарыстання гармонаў супрацьзапаленчых. Унутр - катэгарычна не. Мясцова ў некаторых сітуацыях мэтазгодна, такія тапічныя стэроіды часам дапамагаюць, хоць у цэлым адназначна не рэкамендуюцца", - кажа Камароўскі.

Педыятр падкрэслівае, што незваротнага паражэння густу і нюху пры каронавірусе не адбываецца. І тое, і іншае абавязкова вернецца - "некаму пашанцуе праз два тыдні, камусьці не пашанцуе, і вернецца праз 9 месяцаў", рэзюмуе ён.

Стужка навiн
0