Што тычыцца супрацьпаказанняў, то на дадзены момант ёсць два зарэгістраваныя прэпараты для вакцынацыі, пры выбары аднаго з іх трэба азнаёміцца з інструкцыямі па ўжыванні і ўдакладніць фактары, якія маглі б ўскладніць вакцынацыю асабіста для вас, адзначыў спецыяліст на радыё Sputnik. Акрамя таго, ёсць яшчэ шэраг фактараў, якія таксама трэба ўлічваць, дадаў ён.
"Неабходна вызначыцца, наколькі часта вы па сваёй прафесійнай дзейнасці кантактуеце з вялікай колькасцю незнаёмых людзей, напрыклад, вы працуеце ў гандлі, ЖКГ, медыцыне, адукацыі, дзе высокая колькасць кантактаў. Акрамя таго, наколькі часта вы можаце кантактаваць са сталымі людзьмі. Калі гэта так, то прышчапляцца цяпер мае сэнс", – сказаў Кручкоў.
Паводле слоў спецыяліста, у перспектыве вакцыны ад каронавіруса хопіць на ўсіх жадаючых, але ў найблізкае паўгода такога не адбудзецца. "Больш-менш паўнавартасна вакцынацыя пачнецца толькі вясной – у сакавіку-красавіку, не раней, і пакуль вялікая частка насельніцтва будзе прышчэпленая, пройдзе шмат месяцаў", – разважае імунолаг.
"Сама вакцынацыя пачне адбівацца на эпідэміялагічнай сітуацыі, напрыклад, у Расіі не раней за верасень 2021 года, да гэтага моманту безумоўна найбольш важнымі застануцца супрацьэпідэмічныя меры", – адзначыў ён.
Нагадаем, напярэдадні ў Беларусі стартавала масавая вакцынацыя расійскай вакцынай "Спутник V", якую Міністэрства аховы здароўя краіны раней анансавала на студзень. У першых шэрагах прышчэпку робяць тым, хто часцей за ўсё кантактуе з людзьмі і знаходзіцца ў зоне рызыкі. У прыватнасці, першымі прышчэпленымі беларусамі сталі сямёра супрацоўнікаў 5-й гарадской клінічнай паліклінікі.
Па словах кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, першапачаткова вакцынай ад каронавіруса прышчэпяць 200 тысяч беларусаў, усяго ахоп першай кампаніі вакцынацыі складзе 1,2 мільёна грамадзян. Усё залежыць ад таго, наколькі гэта будзе запатрабавана ў насельніцтва, дадаў міністр.
Чытайце таксама:
- Вакцынацыя расійскім прэпаратам "Спутник V" пачынаецца ў Беларусі
- У Расіі запатэнтавалі ўнікальныя лекі ад COVID-19
- Імунолаг: новы "брытанскі" штам каронавіруса выцесніць папярэдні