Маштабнае сацыяльнае апытанне, якое прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка анансаваў за 2 лютага, адбылося. Пра гэта радыё Sputnik паведаміла аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Кацярына Рэчыц. Эксперт заявіла, што на ўсіх этапах сацыялагічнага даследавання выконвалася ананімнасць. Ці будуць вынікі апытання апублікаваны і абнародаваны?
"У абагульненым выглядзе вынікі даследавання плануецца абнародаваць на Усебеларускім народным сходзе. Адназначна гэтыя высновы будуць пакладзены ў аснову і дакладу кіраўніка дзяржавы, і тых рашэнняў, якіх будуць там прымацца", - сказала Рэчыц.
Нагадаем, некаторыя падрабязнасці сацыялагічнага даследавання ў Беларусі раней раскрыў сам Лукашэнка. Паводле яго слоў, гэта было "глыбокае вывучэнне настрояў" у грамадстве. У тым ліку "прадпрыемствы былі даследаваны сярэдняга ўзроўню (па настроях). Гэтак значыць, не самыя адданыя ўладзе, але і не самыя апазіцыйныя - узялі сярэдзіну", падкрэсліў Лукашэнка.
Што такое УНС
Даследаванне праводзілася ў Беларусі на працягу месяца ў некалькі этапаў. Усяго ў сацапытанні прынялі ўдзел каля 10 тысяч беларусаў.
Шосты Усебеларускі сход адбудзецца 11-12 лютага ў Мінску - адпаведны ўказ быў падпісаны 28 снежня. На абмеркаванне яго ўдзельнікаў будуць вынесены асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны.
На мерапрыемства прыедуць 2700 удзельнікаў, іх абяруць раённыя і гарадскія Саветы дэпутатаў, а таксама самыя буйныя грамадскія аб'яднанні. Вобласці будуць прадстаўляць не больш за 310 чалавек, Мінск - не больш за 370.
Каментарый аналітыка БІСД Кацярыны Рэчыц слухайце ў аўдыёзапісе на радыё Sputnik Беларусь.
Чытайце таксама:
- Планшэтаў не будзе: стала вядома, што падораць дэлегатам УНС
- Лукашэнка даручыў правесці сацдаследванне перад УНС
- Галоўчанка: падчас УНС будуць узмоцненыя меры бяспекі