23:12 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Крест в руках священника

Прыхаджане беларускай царквы ў Нью-Йорку расказалі пра сябе

© Sputnik/ Игорь Подгорный
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
4410

Слайд-шоў, якое дэманструецца пад акампанімент песні “Магутны Божа”, распавядае пра жыццё прыхаджан беларускай царквы ў Брукліне.

МІНСК, 30 ліс — Sputnik. Катэдральны сабор Святога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку прымае прыхаджан з усяе Амерыкі. Беларусы ў ЗША зрабілі ролік пра жыццё беларускай царквы ў Амерыцы. Кадры з жыцця парафіі катэдры суправаджаюцца спевам "Малітвы".

Катэдральны сабор Святога Кірылы Тураўскага — сабор некананічнай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Пабудаваны ў стылі неаготыкі ў Нью-Ёрку ў раёне Бруклін. У цяперашні час у саборы праводзяцца штодзённыя ранішнія літургіі і вячэрнія набажэнствы, асвячэнне вады, хрышчэнне, вянчанне.

Набажэнствы ў Нью-Ёрку для праваслаўных беларусаў, якія прыбылі з Германіі, пачаліся вясной 1950 года. 26 жніўня таго ж года была заснавана абшчына некананічнай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Тэги:
дыяспара, Беларусь, ЗША
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы