06:38 06 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
12420

Відэакліп Гімна Сусветных дзён моладзі “Будуць шчаслівыя міласэрныя”, які рыхтавала беларуская хрысціянская моладзь, можна пабачыць на Youtube.

МІНСК, 1 сне — Sputnik. Моладзь з парафій Беларусі, якая плануе ўдзел у Сусветных Днях Моладзі летам, падрыхтавала адпаведны гімн на беларускай мове, паведамляе catholic.by

Пошук тых, хто прыме ўдзел, пачаўся ў красавіку. Нарэшце, запіс скончыўся, і зараз кожны можа паслухаць афіцыйную версію гімна да Сусветнага дня моладзі, які пройдзе ў гістарычнай сталіцы суседняй Польшчы, куды збіраецца паехаць і беларуская каталіцкая моладзь.

Словы беларускай версіі гімна падрыхтавала Юлія Шэдзько, адказнасць па музычнай частцы прыняла на сябе Алена Кот.

Рэпетыцыі, якія пачаліся летам, збіралі спяваючую і граючую моладзь у мінскім касцёле свв. Сымона і Алены.

Тэги:
Каталікі, Сусветныя дні моладзі, Увесь свет, Польшча, Беларусь

Галоўныя тэмы