16:38 17 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел

Мітрапаліт Павел павіншаваў Лукашэнку з 23 лютага

© Sputnik/ Виктор Толочко
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
20 0 0

Экзарх спадзяецца, што і ў далейшым супрацоўніцтва БПЦ і дзяржавы будзе спрыяць захаванню міра ў рэспубліцы і росту дабрабыту беларусаў.

МІНСК, 23 лют — Sputnik. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі павіншаваў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл, паведамілі Sputnik ў прэс-службе Беларускага экзархата.

"На вашых плячах нялёгкая ноша адказнасці за спакой грамадзян краіны. Вы прысвяцілі сябе найвысокаму служэнню Айчыне, і дзякуючы вашай штодзённай працы наш народ адчувае сябе ў бяспецы, нягледзячы на складанае становішча ў свеце", — гаворыцца ў віншаванні.

Мітрапаліт выказаў надзею, што супрацоўніцтва царквы і дзяржавы і ў далейшым будзе садзейнічаць мірнаму жыццю Беларусі, а таксама развіццю дабрабыту беларусаў.

Экзарх таксама павіншаваў са святам усіх абаронцаў Айчыны і пажадаў ім міру, дабрабыту і сілы духу.  

Тэги:
Дзяржаўныя святы, Рэлігія, Рэлігійныя лідэры, Аляксандр Лукашэнка, Мітрапаліт Павел, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы