02:03 21 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Митрополит Минско-Могилевский архиепископ Тадеуш Кондрусевич

Беатыфікацыйны працэс Вайніловіча распачнецца ў Мінску

© Sputnik / Виктор Толочко
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
38 0 0

Эдвард Вайніловіч афіцыйна будзе называцца Слугой Божым 10 красавіка.

МІНСК, 22 сак — Sputnik. 10 красавіка распачнецца беатыфікацыйны працэс фундатара мінскага касцёла св. Сымона і Алены ў Мінску, палітычнага дзеяча Беларусі і Расійскай імперыі Эдварда Вайніловіча, пра гэта стала вядома на прэс-канферэнцыі, якую 22 сакавіка ў мітрапалітальнай курыі правёў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, паведамляе catholic.by.

Паводле яго слоў, адкрыццё беатыфікацыйнага працэсу Эдварда Вайніловіча распачнецца святой Імшой ў мінскім Чырвоным касцёле і канферэнцыяй, на якой будзе зачытаны Дэкрэт прэфекта Кангрэгацыі спраў кананізацыі кардынала Анджэло Амато.

"Эдвард Вайніловіч шмат займаўся дабрачыннасцю, быў фундатарам не толькі касцёлаў, але і праваслаўных цэркваў. Яшчэ сто гадоў таму ён зразумеў, што трэба развіваць міжрэлігійны і міжхрысціянскі дыялог. Ён глядзеў далёка наперад, бо Другі Ватыканскі Сабор пазней шмат выказаўся ў справе міжхрысціянскага і міжрэлілійнага дыялогу, а Эдвард Вайніловіч рабіў гэта ўжо ў пачатку стагоддзя — сказаў Кандрусевіч.  

Ён таксама адзначыў, што 10 красавіка Эдвард Вайніловіч ужо афіцыйна будзе называцца Слугой Божым.

"У нас ёсць ужо ўсе дакументы з Ватыкана. Ужо два гады ходзім па кабінетах Ватыкана, каб атрымаць дазвол. Гэты дазвол сёння атрыманы і працэс пачынаецца. Працэс вельмі складаны і звычайна такія працэсы трываюць вельмі доўга, таму не ведаю, калі гэта завершыцца. Але гэта вельмі важная падзея для Каталіцкага Касцёла ў Беларусі".

Арцыбіскуп Кандрусевіч падкрэсліў, што людзей, якія паходзілі б з Беларусі і былі абвешчанымі святымі і благаслаўлёнымі, не так і шмат, "таму гэта падзея з'яўляецца гістарычнай для Мінска":

"Гэта першы працэс, які пачынаецца ў Беларусі. Згодна з правіламі, такога роду працэсы павінны весціся там, дзе чалавек памёр. Эдвард Вайніловіч памёр у польскім Быдгошчу. Дазвол ад мясцовага біскупа мы атрымалі. Таму камісія будзе працаваць у Беларусі", — адзначыў Кандрусевіч.

 

У 2006 годзе з дазволу касцёльных уладаў, Міністэрства замежных спраў Беларусі і Польшчы парэшткі Эдварда Вайніловіча былі прывезены з Быдгошча ў Мінск. 11 чэрвеня 2006 года адбылося іх урачыстае перазахаванне ў касцёла свв. Сымона і Алены на плошчы Незалежнасці ў Мінску. 

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы