10:27 24 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Царква Марыі Магдаліны ў Мінску

Праваслаўныя 7 красавіка адзначаюць Дабравешчанне

© Sputnik / Виктор Толочко
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
3412

Святары ў гэты дзень выпускаюць у неба белых галубоў як сімвал духоўнай свабоды чалавека.

МІНСК, 7 кра — Sputnik. Праваслаўныя хрысціяне ў пятніцу, 7 красавіка, адзначаюць адно з 12-ці галоўных хрысціянскіх святаў — Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы.

Як паведамілі Sputnik у Беларускай праваслаўнай царкве, напярэдадні мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска.

"Раніцай ва ўсіх храмах у дзень Дабравешчання Прасвятой будзе служыцца Боская літургія", — сказалі святары.

Па іх словах, у праваслаўі існуе традыцыя ў дзень Дабравешчання пасля ранішняй літургіі выпускаць у неба птушак, як правіла — белых галубоў. "Выпушчаныя з клеткі птушкі з'яўляюцца сімвалам духоўнай свабоды", — растлумачылі суразмоўцы агенцтва.

У дзень Дабравешчання, паводле хрысціянскай традыцыі, архангел Гаўрыіл прынёс Дзеве Марыі добрую вестку аб будучым нараджэнні Ісуса Хрыста. Гэта падзея стаіць роўна за дзевяць месяцаў ад даты святкавання Божага нараджэння.

Тэги:
свята, Рэлігіёзныя святы, БПЦ, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Беларусь

Галоўныя тэмы