10:58 24 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Свечкі ў царкве

Страсная сядміца пачалася ў праваслаўных

© Sputnik Анна Нефедова
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
2723

Усе дні на гэтым тыдні прысвечаны падзеям апошніх зямных дзён Ісуса Хрыста, веруючыя ўзмацняюць пост.

МІНСК, 10 кра — Sputnik. Страсная сядміца пачалася ў праваслаўных, праз сем дзён хрысціяне будуць святкаваць самае галоўнае свята рэлігійнага календара — Светлае Хрыстова Уваскрасенне.

Са слоў святароў, кожны дзень Страснога тыдня прысвечаны падзеі апошніх дзён зямнога жыцця Ісуса, кожны дзень называюць Вялікім.

Сёлета ў хрысціян усіх канфесій супадае дзень Вялікадня, Светлае Хрыстова Уваскрасенне прыпадае на 16 красавіка.

Вялікі панядзелак

Сёння, у Вялікі панядзелак, царква ўзгадвае Іосіфа са Старога Запавету, які ўмеў разгадваць сны, за што яго зайздросныя браты прадалі ў Егіпет за 20 срэбранікаў. Старазапаветны Іосіф лічыцца правобразам Хрыста, якому здрадзілі за 30 срэбранікаў, распавялі святары. Акрамя гэтага, у панядзелак пачынаюць варыць міру, якое варыцца толькі 1 раз у годзе ў апошні тыдзень Вялікага посту — увесь дзень да вечара ў Вялікі панядзелак, увесь Вялікі аўторак і раніцай у Вялікую сераду, распавялі святары.

Міра — гэта духмянае масла, у якое ўваходзіць да 40 кампанентаў.

Завершение чина мироварения
© Sputnik / Сергей Пятаков
Чын міраварэння

Вялікі аўторак

У Вялікі аўторак царква ўспамінае пропаведзь Ісуса Хрыста ў Іерусалімскім храме, а таксама прыпавесці аб дзесяці дзевах і аб талентах, якія ён распавёў сваім вучням. Таксама ўспамінаецца падзея, калі Ісус выгнаў з храма кніжнікаў i фарысеяў.

Успамінаючы гэтыя падзеі і прыпавесці Збавіцеля, царква заклікае паству да духоўнай нядрэмнасці, а таксама да хрысціянскага ўжывання талентаў, якімі Гасподзь узнагародзіў кожнага чалавека.

Вялікая серада

У Вялікую сераду царква ўспамінае дзве падзеі — здраду Хрысту адным з яго 12 вучняў Іудай і памазанне Ісуса мірам, распавялі суразмоўцы агенцтва. Па іх словах, у сераду веруючыя імкнуцца паспавядацца, каб прыняць прычасце ў Вялікі чацвер.

У БПЦ паведамілі, што ў сераду, 12 красавіка, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал у 09:00 ў Свята-Духавым кафедральным саборы адслужыць літургію.

Молитвенник во время утрени с чином погребения Плащаницы
© Sputnik / Сергей Пятаков
Малітваслоў з чынам пахавання Плашчаніцы

Вялікі чацвер

Па словах святароў, у Вялікі чацвер царква ўспамінае падзеі Тайнай Вячэры, на якой Хрыстом было ўстаноўлена таемства Прычасця. У Вялікі чацвер архірэй здзяйсняе чын абмывання ног. Ён мыў ногі 12 святарам (або манахам) ва ўспамін абмывання, выкананага Збаўцам над апосталамі перад Тайная Вячэрай. Як паведамілі ў БПЦ, 13 красавіка, у Вялікі чацвер, у 10:00 мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал адслужыць ў Мінскім Свята-Духавым саборы Боскую літургію, а ў 18:00 — ютрань з чытаннем 12-ці Евангелляў Святых Страсцей.

Вялікая пятніца

Царква ў вялікую пятніцу ўспамінае пакуты Ісуса Хрыста, якія ён зведаў дзеля выратавання людзей, адзначылі святары і дадалі, што Вялікая пятніца — самы смутны дзень у годзе па хрысціянскім календары. У гэты дзень не служыцца літургія, таму ранішняя служба здзяйсняецца ў Вялікі чацвер. Па словах святароў, у гэты дзень служыцца вячэрня, у канцы якой выносіцца Плашчаніца Хрыстова, дзе намалявана ўлажэнне Хрыста ў труну. Вернікі прыкладаюцца да Плашчаніцы, спяваюць трапары.

Чин погребения Плащаницы происходит в Великую пятницу
© Sputnik / Сергей Пятаков
Чын пахавання Плашчаніцы праводзіцца ў Вялікую пятніцу

Вялікая субота

Страсны тыдзень завяршаецца Вялікай суботай, у гэты дзень царква ўспамінае цялеснае пахаванне Ісуса Хрыста, распавялі святары. Па іх словах, для ўсіх хрысціянаў гэты дзень і журботны, і радасны адначасова. "Бо Ісус яшчэ ў труне, але вось-вось адбудзецца цуд і наступіць свята святаў — Светлае Хрыстова Уваскрасенне", — сказаў суразмоўца агенцтва.

Як паведамілі ў БПЦ, у гэты дзень Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел у 09:00 адслужыць ў Свята-Духавым саборы Боскую літургію, у 23:15 — Велікодная Паўночніца, у 23:45 — узначаліць Хросны ход. Апоўначы ў храмах пачнецца Велікодная Ютрань, пасля якой — Боская літургія. Святары апрануцца спачатку ў белыя, а потым чырвоныя адзенні.

Тэги:
Царкоўныя святы, Рэлігіёзныя святы, БПЦ, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Беларусь

Галоўныя тэмы