20:15 22 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Вярхоўны суд РФ, архіўнае фота

"Сведак Іеговы" забаранілі ў Расіі

© Sputnik/ Алексей Куденко
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
1220

У Беларусі рэлігійнае арганізацыя дзейнічае з 1994 года, а афіцыйную рэгістрацыю атрымала ў 1997-м.

МІНСК, 21 кра — Sputnik. Вярхоўны суд РФ прызнаў арганізацыю "Кіруючы цэнтр Сведак Іеговы" экстрэмісцкай і забараніў яе дзейнасць у Расіі.

Пасяджэнне з нагоды "Сведак Іеговы" прайшло ў Расіі напярэдадні ўвечары, а разглядаць справу пачалі яшчэ 5 красавіка.

Падставай для забароны дзейнасці арганізацыі паслужылі вынікі праверак. Так, расійскі Мінюст заявіў аб тым, што "Сведкі Іеговы" распаўсюджваюць экстрэмісцкую літаратуру, таксама ведамства выявіла экстрэмізм у дзейнасці аднаго з аддзяленняў арганізацыі ў Бірабіджане (горад у Яўрэйскай аўтаномнай вобласці РФ).

У выніку 20 красавіка Вярхоўны суд Расіі пастанавіў забараніць дзейнасць "Сведак Іеговы" ў краіне. Акрамя гэтага, вырашана канфіскаваць маёмасьць арганізацыі на карысць дзяржавы.

"Сведкі Іеговы" з'явіліся ў Беларусі ў 1994 годзе, а рэгістрацыю атрымалі ў 1997-м. Зараз у рэспубліцы налічваецца больш за два дзесяткі арганізацый гэтай плыні. Больш за год таму частку з іх планавалі пазбавіць рэгістрацыі, аднак да гэтага часу інфармацыі аб гэтым не паступала.

Паводле ацэнак сектазнаўцаў, у Беларусі зафіксавана дзейнасць практычна тысячы розных рэлігійных плыняў і груп.

Тэги:
Рэлігія, Сведкі Іеговы, Вярхоўны суд РФ, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы