09:49 27 ліпеня 2017
«Радыё Sputnik»
Каўчэг з мошчамі святога Панцеляймона

У Гомель прывязуць часціцу мошчаў вялікамучаніка Панцеляймона

© Sputnik Юрий Кавер
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
1010

Святыня прыбудзе з Італіі і будзе змешчана на пастаяннае знаходжанне ў каштоўны каўчэг, выраблены на ахвяраванні вернікаў.

МІНСК, 16 ліп — Sputnik. Часціца мошчаў вялікамучаніка Панцеляймона ў жніўні прыбудзе ў Гомель з Італіі і будзе змешчана ў галоўным праваслаўным храме абласнога цэнтра на пастаяннае знаходжанне, паведамляецца на афіцыйным партале Беларускай праваслаўнай царквы.

Часціца мошчаў прыбудзе ў Гомель, як чакаецца, 9 жніўня, яе размесцяць у саборы святых Пятра і Паўла.

"Па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і стараннямі епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана была дасягнутая дамоўленасць з біскупам Лакры і Джэрачэ Франчэска Аліва аб дастаўцы часціцы мошчаў вялікамучаніка Панцеляймона ў Гомель на сталы побыт", — гаворыцца ў паведамленні БПЦ.

Там адзначаецца, што святыня будзе змешчана ў каўчэг ручной работы, выраблены майстрамі святога Афона на ахвяраванні беларускіх вернікаў, і адкрыта для малітоўнага пакланення.

У БПЦ нагадалі, што год таму па благаславенні Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ўпершыню за 350 гадоў перадплечча святога лекара-цудатворца Панцеляймона пакінула месца свайго пастаяннага знаходжання — кафедральны сабор горада Джераче ў Калабрыі (Італія) і было прынесена ў Петра-Паўлаўскі кафедральны сабор Гомеля, дзе тысячы людзей мелі магчымасць пакланіцца святыні.

Святой Панцеляймон быў закатаваны за спавяданне хрысціянскай веры ў Нікамедыі (горад у сучаснай Турцыі) ў 305 годзе нашай эры. У Паўднёвай Італіі знаходзяцца некалькі часціц мошчаў мучаніка.

Тэги:
БПЦ, Мітрапаліт Павел, Гомель, Італія, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы