05:07 24 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Абраз вялікапакутніка Панцелеймона

Праваслаўныя сёння просяць Панцеляймона аб цялесным здароўі

© Public Domain.
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
710

У народзе верылі, што зёлкі, сабраныя ў дзень шанавання святога Панцеляймона-лекара, валодаюць асаблівай сілай.

МІНСК, 9 жні — Sputnik. Дзень памяці Панцеляймона-лекара адзначаюць праваслаўныя 9 жніўня, у гэты дзень асабліва шмат свечак вернікі ставяць у цэрквах перад іконай святога, паведамілі ў БПЦ.

Часцінкі святых мошчаў Вялікапакутніка Панцеляймона ёсць у многіх храмах па ўсім свеце.

"Панцеляймон з'яўляецца адным з самых шанаваных у праваслаўі святых. У гэты дзень асабліва шмат вернікаў перад яго абразом. Людзі прыходзяць у храм папрасіць святога дараваць духоўнае і цялеснае здароўе", — паведамілі Sputnik у аўторак у Беларускім экзархаце.

Напярэдадні 9 жніўня ў храмах праходзяць усяночныя дбанні. Прадстаяцель БПЦ мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел адслужыць боскую літургію ў храме лекара Панцеляймона ў Мінску.

Распавядаючы пра іконаграфіку, прысвечаную вялікапакутніку, святары паведамілі, што ў левай руцэ лекар Панцеляймон трымае адкрыты куфэрак з зёлкамі, а ў правай — тонкую лыжачку з доўгай ручкай.

Шанаванне святога мучаніка Панцеляймона ў праваслаўі пачалося з XII стагоддзя.

Народны лекар

Як распавялі этнографы, у народзе верылі, што святы лячыў травой, карэннямі, мінераламі. "9 жніўня дзеля зёлак лічылася "моцным днём", яны на досвітку ішлі ў лясы і на лугі, каб нарыхтаваць расліны на ўвесь год", — паведамілі суразмоўцы агенцтва.

Таксама лічылася, што тыя, хто нарадзіўся 9 жніўня, валодаюць дарам лекарства і добра разбіраюцца ў лекавых травах.

Тэги:
Праваслаўе, Рэлігія, БПЦ
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы