14:10 22 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Біблія і ружанец

Новы Запавет пераклалі на беларускую мову

© Pixabay
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
15 0 0

Унікальнае выданне ў хуткім часе стане даступным для чытачоў.

МІНСК, 11 жні — Sputnik. 10 жніўня ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылося чарговае пасяджэнне Архіерэйскага савета Мінскай мітраполіі.

Мітрапаліт Павел прадставіў на паседжанні сігнальны экзэмпляр Новага Запавету ў перакладзе на беларускую мову. Пераклад выкананы Біблейскай камісіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы і выдадзены Выдавецкім саветам БПЦ.

У пасяджэнні прынялі ўдзел: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, галава Мінскай мітраполіі; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній.

Патрыяршы Экзарх выказаў падзяку епіскапу Маладзечанскаму і Стаўбцоўскаму Паўлу і ўсім, хто працаваў над выданнем Свяшчэннага Пісання Новага Запавету на беларускай мове.

Як паведамлі на сайце БПЦ, у хуткім часе ўнакальнае выданне стане даступным для шырокага кола чытачоў — яго можна будзе набыць у крамах праваслаўнай кнігі. 

Тэги:
Новы Запавет, Біблія, БПЦ, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы