Мядовы спас: пакланіцца Крыжу і асвяціць мёд

© Sputnik / Альфред МикусМедовый Спас – 2020
Медовый Спас – 2020 - Sputnik Беларусь, 1920, 14.08.2023
Падпісацца
У праваслаўных пачынаецца Успенскі Пост, які будзе доўжыцца два тыдні і завершыцца 28 жніўня.
Праваслаўная царква 14 жніўня адзначае свята Паходжання Пачэсных Дрэў Жыватворчага Крыжа Гасподняга, таксама гэты дзень называюць Мядовы Спас.
Напярэдадні ў храмах з алтароў вынеслі для пакланення Крыж Гасподні.
© Sputnik / Альфред МикусПакланенне Крыжу
Медовый Спас – 2020 - Sputnik Беларусь, 1920, 14.08.2023
Пакланенне Крыжу
У галоўным праваслаўным храме Беларусі – Свята-Духавым кафедральным саборы – мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, правёў вячэрняе богаслужэнне.
Сёння ва ўсіх праваслаўных храмах раніцай праходзяць святочныя богаслужэнні. Акрамя прынясення Пачэсных Дрэў Жыватворчага Крыжа Гасподняга царква адзначае свята Усеміласцівага Спаса і Прасвятой Багародзіцы.
© Sputnik / Мария АмелинаІконы ў ручніках выглядаюць надзвычай урачыста
Иконы в рушниках выглядят необычайно торжественно - Sputnik Беларусь, 1920, 14.08.2023
Іконы ў ручніках выглядаюць надзвычай урачыста
Сёння таксама здзяйсняецца чын асвячэння вады і асвячэнне мёду новага ўраджаю. Людзі нясуць у храмы, каб свяціць, мёд, які завуць "вадкім золатам".
Гэта першы з трох Спасаў, якія адзначаецца ў жніўні. Наступнымі будуць Яблычны – 19 жніўня, і Хлебны (або Арэхавы) – 29 жніўня.

Народныя традыцыі на Мядовы спас

З 14 жніўня ў народзе звязаны шэраг прымет і павер’яў.
Лічыцца, што ў гэты дзень пчолы спыняюць збіраць мёд і запячатваюць соты, таму пчаляры імкнуліся прынесці ў храмы для асвячэння мёд новага ўраджаю.
А яшчэ продкі здаўна лічылі, што той, хто народзіцца ў гэты дзень, стане добрым пчаляром.
© Sputnik / Альфред МикусСклалася традыцыя ў гэты дзень частаваць мёдам бедных людзей
Медовый Спас – 2020 - Sputnik Беларусь, 1920, 14.08.2023
Склалася традыцыя ў гэты дзень частаваць мёдам бедных людзей
Таксама склалася традыцыя ў гэты дзень частаваць мёдам жабракоў і бяздомных. Звязан гэта з павер’ем, што для таго, каб на наступны год быў багаты мёдазбор, першыя соты пчаляр павінен аддаціць бедным людзям.
Аднак не толькі з мёдам звязана сённяшняе свята.
Так, у народзе на Мядовы спас, які таксама называлі Спас на вадзе, прынята асвячаць калодзежы.
© Sputnik / Виктор ТолочкоІншая назва Мядовага спаса – Спас на вадзе
Медовый спас - Sputnik Беларусь, 1920, 14.08.2023
Іншая назва Мядовага спаса – Спас на вадзе
Да таго ж іншая назва спаса – Макаў Спас ці Макавей, на яго прынята было асвячаць у храмах і мак. Да нашых дзён захавалася наступная традыцыя: у гэты дзень трэба есцi шмат маку, менавіта таму з макам пяклі пірагі, бліны і рабілі варэнікі.
Таксама на Першы Спас "зашчыпвалі" гарох і пры гэтым казалі: "Колькі гароху, столькі й грошай".
Лічыцца, што 14 жніўня жанчынам, якія прыйдуць на малітву ў храм, будуць адпушчаны ўсе грахі.
© Sputnik / Альфред МикусЛічыцца, што жанчынам пасля малітвы ў царкве адпушчаюцца ўсе грахі
Яблычны Спас - Sputnik Беларусь, 1920, 14.08.2023
Лічыцца, што жанчынам пасля малітвы ў царкве адпушчаюцца ўсе грахі
З днём Мядовага Спаса звязаны і шматлікія сінаптычныя і аграрныя прыметы і забароны. Так, з гэтага дня не купаюцца ў рэках. Са Спаса таксама пачынаўся сезон збору лясных ягад – маліны і чаромхі.
Таксама па з’явах, якія назіраліся ў прыродзе 14 жніўня, вызначалі, якім будзе надвор’е гэтай восенню. Калі актыўна ляцяць птушкі на поўдзень, то восень будзе ранняй і халоднай, рана выпадзе першы снег. А калі на Мядовы спас будзе цёпла і сонечна, то і восень будзе цёплай.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКалі на Мядовы спас будзе цёпла і сонечна, то і восень будзе цёплай
Медовый спас в минских храмах - Sputnik Беларусь, 1920, 14.08.2023
Калі на Мядовы спас будзе цёпла і сонечна, то і восень будзе цёплай
Акрамя таго, у гэты дзень назіралі за ружамі: калі яны абсыпаліся – чакай дажджлівай восені.
14 жніўня ў праваслаўных пачынаецца Успенскі пост. Ён кароткі – усяго два тыдні, і называецца Багародзічным, бо ідзе перад Успеннем Прасвятой Багародзіцы ці інакш Багародзічным Вялікаднем (28 жніўня).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
"Калі хочаш – гавей, а назаўтра – Макавей", або Свята маку і мёду
Успенскі пост пачынаецца ў праваслаўных 14 жніўня
Стаміліся ад мядовікаў? Арыгінальныя рэцэпты страў з мёдам
Стужка навiн
0