22:54 03 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.44
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
6710

Апошнія 30 гадоў яўрэі Віцебска збіраліся на малітву ў прыватным доме, падораным суполцы сям'ёй, якая эмігравала з краіны.

У Віцебску рыхтуюцца ўрачыста адкрыць сінагогу "Шацёр Давіда". Яе будавалі два гады на сродкі прыхаджан, а таксама яўрэяў — выхадцаў з Віцебска, якія цяпер жывуць у Германіі і ЗША. Сінагогу будавалі ў тым ліку і таму, што стары малельны дом перастаў спраўляцца з нагрузкай. У маладых віцебскіх яўрэяў патроху пачала выяўляцца і расці цікавасць да гісторыі і рэлігіі.

Апошнія 30 гадоў віцебскія яўрэі маліліся ў прыстасаваным пад сінагогу звычайным прыватным доме. Яго пакінула суполцы сям'я, якая ў канцы 80-х эмігравалі з краіны.

Синагогой последние 30 лет служил обычный дом
© Sputnik / Вера Дашкевич
Сінагогай апошнія 30 гадоў служыў звычайны дом

"Яго гадоў 10 таму рамантавалі, але ўсё роўна ён не ў вельмі добрым стане. Да таго ж слаба прыстасаваны: тут усё знаходзіцца ў адным месцы — кухня, малельная зала. Сучаснаму чалавеку гэта, вядома, не вельмі прыемна. Сучасная сінагога была патрэбна", — распавёў равін Віцебска Малкіэль Гаргадзэ.

Раввин Витебска Малкиэль Горгодзе
© Sputnik / Вера Дашкевич
Равін Віцебска Малкіэль Гаргадзэ

Тым больш, што мясцовыя яўрэі патроху сталі вяртацца да вытокаў. Бо яўрэі вызначаюць сябе не па пашпарце, а па веравызнанні. Па суботах на малітву збіраецца да 50 чалавек, а ў свята прыходзіць каля ста. У старой сінагозе ўсе змяшчаліся ўжо з цяжкасцю, прызнаецца равін.

"Шацёр Давіда" стаў першай пабудаванай за апошнія 100 гадоў у Віцебску сінагогай — у Віцебску, у якім да рэвалюцыі каля паловы гараджан былі іўдзеямі і на тэрыторыі якога працавалі каля 60 сінагог і малельных дамоў.

Сучасны праект з аглядкай на стары горад

У іўдзеяў няма дакладнага канону, якой вонкава павінна быць сінагога. Яўрэі падзяляюць паняцці дома для малітвы і Храма — таго, які калісьці існаваў у Іерусаліме і ад якога засталася толькі адна сцяна, Сцяна Плачу.

В Витебске открывают новую синагогу
© Sputnik / Вера Дашкевич
У іўдзеяў няма канону, як павінна выглядаць сінагога

"Усе сінагогі ў літаральным сэнсе не з'яўляюцца храмамі, яны з'яўляюцца домам малітвы. Адпаведна, да дома малітвы няма жорсткіх патрабаванняў у плане формы", — патлумачыў старшыня іудзейскай рэлігійнай абшчыны Віцебска Леанід Тамчын.

Калі ў суполцы вырашалі, якой будзе сінагога, спыніліся на праекце Аляксея Федарыстава, маладога і, як падкрэсліў Тамчын, вельмі таленавітага віцебскага архітэктара.

Синагога стоит на старой улице
© Sputnik / Вера Дашкевич
Сінагога стаіць на старой віцебскай вуліцы

"Мы паспрабавалі пакінуць дух старога Віцебска ў сінагозе, таму чырвоная цэгла. Сінагога стаіць на старой вуліцы, дзе яшчэ захаваліся нешматлікія даваенныя дамы з такой цэглы. Але мы жывем у ХХІ стагоддзі, адпаведна, хацелася ўжываць тэхналогію і архітэктурныя формы ХХІ стагоддзя. Палічылі правільным не будаваць у каланіяльным стылі. Творчая думка архітэктара, якую мы суполкай прынялі, нам спадабалася. І мы ўзялі яе за аснову будаўніцтва", — распавёў кіраўнік іудзейскай рэлігійнай абшчыны Віцебска.

Проектировщики попытались сохранить дух старого Витебска в синагоге
© Sputnik / Вера Дашкевич
Праектоўшчыкі паспрабавалі захаваць дух старога Віцебска ў сінагозе

Шагал і камяні з Іерусаліма

Па ходзе будаўніцтва адзін з паважаных членаў абшчыны, віцебскі гісторык і публіцыст Аркадзь Шульман прапанаваў упрыгожыць малельную залу рэпрадукцыямі Шагала.

"Павінна была быць сувязь сінагогі і Віцебска. Ну а хто можа быць больш яркім сувязным элементам, чым Шагал. Мы звярнуліся ў Шагалаўскі камітэт у Парыжы, ўзгаднялі размяшчэнне рэпрадукцыі яго прац у сінагозе. Дазвол нам далі", — распавёў Тамчын.

Гэта рэпрадукцыі вітражоў Марка Шагала, якія ён напісаў для іерусалімскай сінагогі Хадасы — Медыцынскага цэнтра Яўрэйскага ўніверсітэта. Па словах равіна Малкіэля, ёсць традыцыя размяшчаць у сінагогах сімвалічныя выявы 12 каленаў, нашчадкаў дванаццаці сыноў Якава, якія, паводле святых кніг, і ўтварылі яўрэйскі народ.

Синагога - это дом молитвы
© Sputnik / Вера Дашкевич
Сінагога - гэта дом малітвы

"З аднаго боку, ёсць нейкая традыцыя, звычай, які падтрымліваюць у многіх сінагогах — пазначаюць 12 каленаў. А з другога боку, ёсць віцебскі Шагал, які зрабіў вітражы "12 каленаў". Мы палічылі, што гэта будзе вельмі сімвалічна і для сінагогі, і для Віцебска", — заўважыў равін.

Акрамя таго, у сцяне малельнай залы не затынкаванымі засталіся некалькі камянёў, прывезеных з Іерусаліма.

Камни, привезенные в синагогу из Иерусалима
© Sputnik / Вера Дашкевич
Камяні, прывезеныя ў сінагогу з Іерусаліма

"Гэта своеасаблівы сімвалічны жэст, сувязь з зямлёй запаветнай. Яўрэі ж жывуць з надзеяй, што разбураны храм рана ці позна будзе адноўлены. І гэтыя камяні мы ўмантавалі на памяць аб руйнаванні Храма, як напамін пра тое, што было, і з надзеяй на яго аднаўленне", — растлумачыў віцебскі равін.

По субботам на молитву собирается до 50 человек
© Sputnik / Вера Дашкевич
Па суботах на малітву збіраецца да 50 чалавек

Будзе музей

Рэпрадукцыі Шагала могуць прыцягнуць у сінагогу турыстаў, дапускаюць у суполцы. І ўдакладняюць: дзверы сінагогі адкрытыя для ўсіх. Тым больш што з цягам часу тут можна будзе не толькі паглядзець на копіі работ вялікага мастака, але і даведацца шмат цікавага з гісторыі даваеннага і нават дарэвалюцыйнага Віцебска.

Репродукции витражей Марка Шагала, которые он написал для иерусалимской синагоги Хадассы
© Sputnik / Вера Дашкевич
Рэпрадукцыі вітражоў Марка Шагала, якія ён напісаў для іерусалімскай сінагогі Хадасы

"Людзі ведаюць яўрэйскі Віцебск толькі па Шагалу, і, можа быць, Пэну. А на самай справе Віцебск быў буйны цэнтр іўдаізму. І гэта ў свядомасці абывацеля забыта. Тут жа некалі жыў адзін з заснавальнікаў беларускага хасідызму Менахем Мендэль. Ён вельмі вядомы ў рэлігійных колах, у свеце, але тут пра яго амаль ніхто не чуў. У Віцебску каля 28 гадоў прапрацаваў галоўны равін Масквы Медалье, які ў 1938 годзе быў рэпрэсаваны за свае рэлігійныя перакананні. У нейкай меры ён пакутнік. Пасля яго не засталося ніякіх прац, але ён, безумоўна, быў выбітным равінам", — заўважыў равін Малкіэль Гаргадзэ.

Символ меноры в ограде синагоги
© Sputnik / Вера Дашкевич
Сімвал меноры у агароджы сінагогі

Музей — гэта справа будучыні. Суполцы яшчэ трэба сабраць артэфакты і сфармаваць экспазіцыю. А вось сінагогу афіцыйна адкрыюць ужо 17 кастрычніка.

Тэги:
иудаизм, синагога, Юдаль Пэн, Марк Шагал, Іерусалім, Ізраіль, Віцебск, Беларусь

Галоўныя тэмы