02:04 21 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Папа Рымскі ставіць подпіс на капоце Lamborghini Huracan

Падораны Папе Рымскаму суперкар Lamborghini прададуць з аўкцыёну

© REUTERS/ Osservatore Romano
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
5 0 0

Пантыфік распісаўся на капоце эксклюзіўнай італьянскай машыны, а таксама блаславіў яе.

МІНСК, 15 ліс — Sputnik. Суперкар Lamborghini Huracan, які ў сераду падарылі Папе Рымскаму Францішку, будзе прададзены на дабрачынным аўкцыёне, перадае тэлеканал CBS

Ключы ад "Ламбо" ў эксклюзіўным выкананні былі ўручаны пантыфіку прадстаўнікамі італьянскага вытворцы суперкараў падчас аўдыенцыі.

Францішак блаславіў аўтамабіль і распісаўся на яго капоце. Huracan з подпісам пантыфіка прададуць на аўкцыёне, атрыманыя сродкі накіруюць на дабрачыннасць. Кошт суперкара пачынаецца ад 183 тысяч еўра, чакаецца, што Lamborghini з аўтографам Папы Францішка будзе прададзены нашмат даражэй.

Такі аўкцыён адбудзецца не ўпершыню — раней Ватыкан прадаў падораны Папе матацыкл Harley-Davidson.

Lamborghini Huracan вырабляецца з 2014 года і з'яўляецца першай у свеце серыйнай машынай, у якой усталяваны шэраг датчыкаў, якія дазваляюць дакладна адсочваць перамяшчэнне аўтамабіля. Гэта дазваляе палепшыць кіравальнасць суперкара.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы