21:04 18 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
1210

У 2018 годзе спаўняецца 50 гадоў са дня правядзення першай экуменічнай малітвы за адзінства хрысціянаў.

МІНСК, 17 сту — Sputnik. Прадстаўнікі хрысціянскіх канфесій Беларусі рыхтуюцца правесці агульную экуменічную малітву за адзінства хрысціянаў, паведамілі ў Рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі (РКЦ).

Экуменічны тыдзень адзначаецца ва ўсім свеце з 18 па 24 студзеня па ініцыятыве Папскай Рады па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству. Першы раз дадзенае мерапрыемства прайшло ў 1968 годзе. У Беларусі ў апошнія гады таксама праводзяцца агульныя экуменічныя малітвы прадстаўнікоў хрысціянскіх канфесій.

"20 студзеня ў архікатэдральным касцёле імя Святой Панны Марыі ў Мінску адбудзецца экуменічная малітва, у якой прымуць удзел прадстаўнікі хрысціянскіх канфесій", — паведамілі Sputnik ў сераду ў РКЦ.

Па словах святароў, экуменічная малітва пачнецца ў 19:15 адразу пасля вячэрняга набажэнства.

У РКЦ таксама адзначылі, што ўвесь тыдзень у шэрагу каталіцкіх храмаў Беларусі пройдуць экуменічныя малітвы з удзелам праваслаўных, пратэстантаў і грэка-каталікоў.

У рэспубліцы хрысціянскія канфесіі прадстаўлены праваслаўем, каталікамі, грэка-каталікамі, пратэстантамі і лютэранамі. Паводле дадзеных апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце міністраў Беларусі да праваслаўных адносяць сябе больш за 80% вернікаў краіны, да каталікоў — каля 18%. Па звестках перапісу насельніцтва 2009 года вернікамі сябе лічаць 52% жыхароў рэспублікі.

Беларуская праваслаўная царква аб'ядноўвае больш 1680 абшчын, 15 дыяцэзій, 35 манастыроў, рымска-каталіцкая — чатыры епархіі, амаль 500 каталіцкіх абшчын, пяць духоўных навучальных устаноў, 11 місій і 9 манастыроў.

У Беларусі зарэгістраваныя больш за 1000 пратэстанцкіх суполак, звыш 500 абшчын хрысціян веры евангельскай, каля 280 абшчын баптыстаў, больш за 70 суполак адвентыстаў сёмага дня і каля 30 лютэранскіх абшчын.

По теме

Беларускія ксяндзы рыхтуюцца да ЧЕ па міні-футболе сярод духавенства
Царква старавераў будзе пабудавана ў Мінску
Тэги:
религия, Рымска-каталіцкая царква, Беларусь

Галоўныя тэмы