02:10 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Дзяўчынка ў царкве, архіўнае фота

Праваслаўныя паломнікі Беларусі здзейсняць 40-кіламетровы хрэсны ход

© Sputnik / Григорий Сысоев
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
2110

Хрэсны ход пройдзе ў гонар старажытнага цудатворнага абраза Божай Маці Баркалабаўскай, якая з'яўляецца адной з галоўных праваслаўных святынь Беларусі.

МІНСК, 20 ліп — Sputnik. Традыцыйны хрэсны ход у гонар абраза Божай Маці Баркалабаўскай пройдзе ў Магілёўскай вобласці 23 ліпеня.

Баркалабаўскі абраз Найсвяцейшай Багародзіцы — адна з галоўных святынь Усходняй Беларусі. У многіх праваслаўных храмах краіны знаходзяцца яе спісы. Свята абраза адзначаецца 24 ліпеня.

"40-кіламетровы Хрэсны ход пройдзе па благаславенню арцыбіскупа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія", — паведамілі Sputnik у пятніцу ў прэс-службе беларускага экзархата.

Па словах святароў, паломнікі рана раніцай 23 ліпеня выйдуць са Свята-Нікольскага манастыра ў Магілёве. Іх шлях будзе пралягаць праз населеныя пункты — Буйнічы, Сялец, Салтанаўка, Навасёлкі, Дашкоўка, Стайкі, Бароўка, Ляды. Завершыцца хрэсны ход вечарам гэтага дня, калі вернікі прыйдуць у Спаса-Узнясенскі манастыр у пасёлку Баркалабава Быхаўскага раёна, дзе знаходзіцца цудатворны абраз, распавялі ў экзархаце.

Там ўдакладнілі, што 24 ліпеня, калі адзначаецца свята Баркалабаўскай іконы Прасвятой Багародзіцы, у манастырскім храме пройдзе святочная літургія, пасля якой у манастыры адбудзецца братэрская трапеза для паломнікаў і манашак.

Древняя чудотворная икона Божьей Матери Барколабовской
Старажытны цудатворны абраз Божай Маці Баркалабаўскай

Баркалабаўскі абраз Божай Маці — адна з самых шанаваных айчынных святынь. Яна была здабыта ў 50-х гадах XVII стагоддзя, яе змясцілі ў Вазнясенскі храм. Пасля 1920 года, калі кляштар быў зачынены, абраз захоўвалі вернікі. Перад Вялікаднём 1953 года цудатворны абраз перанеслі ў Свята-Траецкі храм Быхава, дзе ён захоўваўся да ліпеня 2010 года. Потым старажытны абраз быў урачыста перанесены ў Баркалабаўскі манастыр, распавялі ў БПЦ.

Тэги:
Рэлігія, Беларуская праваслаўная царква, Магілёў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы