06:30 14 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Касцёл Святога Роха ў Мінску

Касцёл Святога Роха завёў акаунт у Instagram

© Sputnik / Виктор Толочко
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
1510

За жыццём самага старога прыходу Мінска цяпер можна будзе сачыць у адной з самых папулярных сацыяльных сетак свету.

МІНСК, 26 вер — Sputnik. Мінскі касцёл Найсвяцейшай Тройцы завёў афіцыйную старонку ў Instagram. Дагэтуль залатагорскі прыход быў прадстаўлены толькі ў "Фэйсбуку" і ва "Укантакце".

"У нас навіна!!!! Нарэшце ў нашай парафіі з'явілася свая старонка ў Instagram. Каталіцкіх навін і прыгожых фотаздымкаў стане яшчэ больш! Падпісвайцеся!! Абяцаем, будзе цікава", — паведамляецца на афіцыйнай старонцы касцёла ў "Фэйсбуку".

Як паведаміў настаяцель прыхода ксёндз-канонік Юрый Санько, весці старонку касцёла будзе беларуская трэвэл-блогерка Ася Паплаўская.

Як аднаўляюць касцёл Святога Роха>>>

Касцёл Святога Роха —  самы стары прыход Мінска. Вясной гэтага года тут была распачата маштабная рэстаўрацыя. Унутранае аднаўленне касцёла выканана за кошт сродкаў, сабраных падчас краудфандынгавай кампаніі.  Далей у планах парафінян — аднаўленне прыкасцёльнай тэрыторыі.

Тэги:
Касцёл Святога Роха, Instagram, Мінск

Галоўныя тэмы