01:47 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Помнік Францыску Скарыну каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кандрусевічу з Ватыкана прыйшлося адказваць з нагоды кананізацыі Скарыны

© Sputnik / Виктор Толочко
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

Арцыбіскуп адзначыў, што пакуль няма кананічных падстаў для пачатку беатыфікацыйнага працэсу па Скарыне.

МІНСК, 18 кас - Sputnik. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў з заявай з нагоды кананізацыі Францыска Скарыны. Адказ яму давялося пісаць з Ватыкана, дзе ён знаходзіцца на пасяджэнні Сінода біскупаў, паведаміў партал catholic.by.

Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" выступіла з ініцыятывай кананізаваць Францыска Скарыну і заклікала пісаць лісты пробашчу мінскай парафіі св. Сымона і св. Алены Уладзіславу Завальнюку з просьбай аб ініцыяванні працэсу беатыфікацыі першадрукара.

"Згодна з Апостальскай Канстытуцыяй, беатыфікацыйны працэс можа пачаць толькі біскуп таго месца, дзе пахаваны чалавек, аб беатыфікацыі якога ідзе гаворка. Дакладна невядома, дзе пахаваны Скарына. Гэты факт пакуль не дае ніякіх шанцаў на пачатак працэсу яго беатыфікацыі", - гаворыцца ў заяве Кандрусевіча.

Акрамя таго, у кандыдата для беатыфікацыі павінен існаваць яго культ сярод вернікаў, сказана ў заяве мітрапаліта.

Ён таксама адзначыў, што Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў у Беларусі не давала ніякіх паўнамоцтваў каноніку Уладзіславу Завальнюку збіраць матэрыялы для ініцыявання працэсу беатыфікацыі Скарыны.

"Працэс беатыфікацыі з'яўляецца перш за ўсё юрыдычным актам, у якім неабходна выконваць нормы царкоўнага заканадаўства", - падкрэсліў мітрапаліт.

Ён таксама адзначыў: тое, што прапануюць аўтары ініцыятывы, з'яўляецца некананічным дзеяннем і не мае ніякай юрыдычнай сілы ў РКЦ.

Тэги:
Францыск Скарына
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы