12:20 12 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.20
Адвент: гісторыя і традыцыі чакання Раства

Адвент: гісторыя і традыцыі чакання Раства

© Pexels
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
1630

Першы дзень Адвента прыпадае на чацвёртую нядзелю да Раства Хрыстова.

Традыцыя рыхтавацца і ўрачыста чакаць Каляды ўзнікла ў хрысціян у глыбокай старажытнасці. Ужо ў 380 годзе Сарагоскі Сабор усталяваў асаблівыя правілы наведвання набажэнстваў з 17 снежня і да Раства, а першая пісьмовая ўзгадка Адвента адносіцца да 524 года, калі былі забароненыя вяселлі на працягу месяца да Раства.

Рождество
© Sputnik Виктор Толочко
Раство Хрыстова каталікі адзначаюць 25 снежня

Слова "адвент" паходзіць ад лацінскага "adventus" і перакладаецца як "прыход". Перыяд Адвенту існуе як час пакаяння, якое ў царкоўных уборах сімвалізуе фіялетавы колер. У гэты час вернікі ходзяць на споведзі і імкнуцца рабіць добрыя справы і дапамагаць бедным і хворым. Пры гэтым лічыцца, што час Адвента - вясёлы, святочны перыяд.

Першы дзень Адвента вызначаецца як 4-я нядзеля да Раства і ў гэтым годзе прыпадае на 2 снежня. У адпаведнасці з колькасцю святочных нядзель Адвент падзелены на 4 перыяды. Кожная з чатырох нядзель Адвента мае пэўную тэматыку, якая адлюстроўваецца ў евангельскіх нядзельных чытаннях.

Вянок Адвента

Самая вядомая традыцыя Адвенту, якая зараз распаўсюдзілася па ўсім свеце, гэта святочны вянок. Традыцыйны вянок робяць з яловых галін, сплеценых у круг, у якія ўстаўлены чатыры свечкі. Кожная з гэтых свечак мае свой сімвалічны духоўны сэнс і запальваецца ў адпаведную нядзелю.

Калядны вянок
CC0 / Pixabay / SKPhotography
Калядны вянок

Першая свечка называецца Свечка прароцтваў. У гэты дзень у царкве і ў дамах вернікаў чытаюцца прароцтвы аб нараджэнні Месіі.

У другую нядзелю запальваюць і першую свечку, і другую, якая называецца Віфлеемская свечка і сімвалізуе прыход на зямлю Збавіцеля.

У трэцюю нядзелю запальваюць першыя дзве свечкі, а таксама трэцюю, якая носіць імя Свечка пастухоў і сімвалізуе нараджэнне Госпада ў сэрцы чалавека праз веру ў святое Божае Слова. Тлумачыцца гэта так: калі пастухі ўбачылі Збавіцеля на ўласныя вочы, яны паверылі, і мы таксама можам убачыць Хрыста, але ўнутраным зрокам, вачыма веры.

У некаторых краінах свечкі не запальваюць, а вянок вешаюць на дзверы
CC0 / Pixabay / StockSnap
У некаторых краінах свечкі не запальваюць, а вянок вешаюць на дзверы

У чацвёртую нядзелю гараць першыя тры свечкі і да іх далучаецца апошняя - Ангельская свечка, якая сімвалізуе другое прышэсце Збавіцеля ў славе са святымі ангеламі.

Так, у апошнюю нядзелю Адвента гараць усе свечкі, сімвалізуючы хуткі надыход Каляд. Такія вянкі можна ўбачыць як на царквах, так і ў дамах вернікаў. У Амерыцы няма традыцыі запальваць свечкі, а святочны вянок там вешаюць на дзверы дома.

Адвент-каляндар

Каляндар чакання свята быў упершыню зроблены ў Германіі ў 1903 годзе, яго вынаходнікам з'яўляецца Герхард Ланг. Калі ён быў малы, яго маці ў чаканні Раства рабіла 24 безэ і прымацоўвалі іх да кардонкі, каб сын з'ядаў па адной у дзень і ведаў, колькі засталося да свята.

Адвент-каляндар
CC0 / Pixabay / lindavrengs
Адвент-каляндар

Герхард Ланг вырас, стаў уладальнікам друкарні, і ў яго з'явілася ідэя, як зрабіць перыяд чыкання дзя дзяцей яшчэ больш прыемным. Першы Адвент-каляндар утрымліваў 24 рознакаляровыя малюначкі на тэму Каляд, а ў 1920 годзе выдавецтва зрабіла першы каляндар з дзверцамі, за якімі можна было схаваць ласункі.

Зрабіць Адвент-каляндар вельмі проста і сваімі рукамі. Самы лёгкі спосаб - узяць каляндар снежня і да кожнай даты прымацаваць цукерку.

Тэги:
Каляды, Раство

Галоўныя тэмы