МІНСК, 25 сне - Sputnik. Урачыстая святочная калядная служба прайшла ў Кафедральным саборы Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, наведаў яе і карэспандэнт Sputnik.

Службу ў саборы правёў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, паколькі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч знаходзіўся 24 снежня ў Магілёве.

Калядныя службы ў каталіцкіх саборах Беларусі адрозніваюцца асаблівай прыгажосцю і саступаюць па урачыстасці, напэўна, толькі велікодным. Алтарную частку храма абавязкова ўпрыгожваюць, запальваюць свечкі ад прывезенага з Віфліема агню.

Многія мінчане прыйшлі 24 снежня ў галоўны каталіцкі храм сталіцы, каб папрысутнічаць на апошняй вялікай службе года.