06:24 04 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.15
  • 100 RUB3.55
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
5310

Памаліцца за Курапаты, дзе на гэтым тыдні знеслі больш за 70 крыжоў, сабралася прыкладна паўтары сотні чалавек.

МІНСК, 7 кра - Sputnik. Малебен пачаўся каля Кафедральнага сабора сталіцы апоўдні. Прыкладна ў гэты час у саборы канчаецца служба.

Памаліцца аб тым, каб ва ўрочышча Курапаты вярнулі крыжы, сабралася сёння ў Мінску каля 150 чалавек.

Малітвы прачытаў святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Вікенцій. Ініцыятар набажэнства палітык Мікалай Статкевіч быў затрыманы на выхадзе са сваёй хаты, калі збіраўся адправіцца на малебен, паведаміла яго жонка Марына Адамовіч. Зварот ад Статкевіча зачытаў генсакратар "Народнай Грамады" Сяргей Спарыш.

Пасля малітвы каля Кафедральнага сабора некаторыя з удзельнікаў акцыі прыйшлі да касцёла Святога Роха і прачыталі малітву таксама там.

Нагадаем, раніцай у чацвер супрацоўнікі аднаго з лясгасаў прыступілі да дэўсталёўкі ўстаноўленых актывістамі ва ўрочышчы Курапаты крыжоў. Месца правядзення работ ачапілі праваахоўнікі. Па словах прадстаўнікоў лясгаса, гаворка ідзе пра планавыя работы ў рамках другога этапу добраўпарадкавання.

Молебен за Куропаты
© Photo : БелаПАН / Сергей Сацюк
Малебен за Курапаты прайшоў у цэнтры Мінска

Удзельнікі акцыі адзначалі, што тыя, хто загінулі ў Курапатах, заслужылі годнага захавання памяці пра іх і папрасілі ўлады расказаць пра план па добраўпарадкаванні ўрочышча.

"Калі б сказалі, што яны будуць рабіць далей, як яны гэта будуць рабіць. Хай бы распавялі і ўзгаднілі з народам, як гэта будзе", - прапанавала адна з удзельніц набажэнства Людміла.

Будаўнічыя працы ў Курапатах сёння не праводзяцца.

Тэги:
Курапаты

Галоўныя тэмы