Пятроў пост пачынаецца ў праваслаўных

© Sputnik / Ольга ДеменчукПраваслаўны пост
Праваслаўны пост - Sputnik Беларусь, 1920, 12.06.2023
Падпісацца
Гісторыя ўзнікнення, традыцыі, правілы і народныя прыкметы – усё, што трэба ведаць пра Пятроў пост у даведцы Sputnik.
Праз сем дзён пасля свята Сёмухі (выпала сёлета на 4 чэрвеня) пачынаецца Пятроў пост, у памяць пра двух апосталаў Пятра і Паўла, якія ўваходзілі ў лік вучняў Ісуса Хрыста. У бягучым годзе Пятроў пост пачынаецца 15 чэрвеня. Sputnik распавядае чытачам пра традыцыі, забароны і гісторыю гэтага посту – аднаго з чатырох, якія Царква заклікае выконваць штогод.

Хто такія апосталы

Падчас Пятрова посту праваслаўныя вернікі ўспамінаюць пра апосталаў – вядомых прапаведнікаў, якія змаглі разнесці хрысціянства далёка па ўсім свеце і далучыць да веры мільёны людзей. Першыя апосталы і ёсць "першавярхоўныя", гэта значыць першыя з вярхоўных.
© Sputnik / Перайсці ў медыябанкПадчас Пятрова посту праваслаўныя вернікі ўспамінаюць пра першых апосталаў – Пятра і Паўла
Репродукция картины Эль Греко Апостолы Петр и Павел - Sputnik Беларусь, 1920, 05.06.2023
Падчас Пятрова посту праваслаўныя вернікі ўспамінаюць пра першых апосталаў – Пятра і Паўла
Як вучаць у царкве, святыя апосталы Пётр і Павел у адзін дзень – 12 ліпеня (29 чэрвеня па старым стылі) – прынялі святое пакутніцтва: Пётр быў укрыжаваны, а Павел – абезгалоўлены. Гэтыя падзеі пазначаны нават у самых старажытных календарах.
У дзень памяці апосталаў прынята ўспамінаць іх добрыя справы і маліцца за іх – бо менавіта з Пятра і Паўла, па сутнасці, і пачалася ўся Царква, а з ёй – і масавае распаўсюджванне хрысціянскага веравучэння.

Гісторыя Пятрова посту

Пятроў пост – адзін з першых, які быў уведзены Праваслаўнай царквой.
Упершыню ён быў устаноўлены пасля ўзвіжання храмаў у гонар святых апосталаў Пятра і Паўла ў Рыме і Канстанцінопалі – зрабіў гэта каля 324 года імператар Канстанцін Вялікі. Асвяцілі гэтыя вялікія будынкі 12 ліпеня – у дзень памяці Пятра і Паўла, а з таго часу сярод вернікаў прынята рыхтавацца да гэтага вялікага свята постам і малітваю.
Пятроў пост з тых часоў выконваюць многія праваслаўныя вернікі – гэты летні пост дапамагае вызваліць і ачысціць не толькі плоць, ​​але і дух. Важна і тое, што завяршаўся пост да пачатку работ у палях і збору ўраджаю – гэта значыць ніяк не перашкаджаў нашым продкам працаваць на ўгоддзях.
© Sputnik / Юрий Кавер / Перайсці ў медыябанкСярод вернікаў прынята рыхтавацца да дня памяці Пятра і Паўла постам і малітваю
Юная прихожанка в храме - Sputnik Беларусь, 1920, 05.06.2023
Сярод вернікаў прынята рыхтавацца да дня памяці Пятра і Паўла постам і малітваю
Гэты летні пост раней называлі постам Пяцідзесятніцы, таксама ён насіў назвы Апостальскага і Петрапаўлаўскага: па імёнах абодвух апосталаў, у гонар якіх праводзіцца, аднак паступова яго назва была скарочана да Пятрова посту. З тых часоў так і павялося, і нават у штодзённай гаворцы вернікаў часцей за ўсё можна пачуць менавіта гэту назву.

Калі праходзіць Пятроў пост і колькі доўжыцца

Так павялося, што Пятроў пост – адзін з самых кароткіх і менш строгіх. Як вучыць вернікаў Царква, Пятроў пост пачынаецца з панядзелка тыдня усіх Святых, дата якога залежыць ад святкавання Вялікадня і наступнага рухомага свята – Дня Святой Тройцы.
А вось заканчваецца Пятроў пост заўсёды 12 ліпеня – у дзень памяці апосталаў Пятра і Паўла.
Такм чынам, у залежнасці ад святкавання Вялікадня Пятроў пост можа доўжыцца ад 8 да 42 дзён.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяПятроў пост – адзін з самых кароткіх і менш строгіх, але ж і тут перавага аддаецца агародніне
Бурачкі посныя - інгрыдыенты - Sputnik Беларусь, 1920, 05.06.2023
Пятроў пост – адзін з самых кароткіх і менш строгіх, але ж і тут перавага аддаецца агародніне

Чаго нельга ўжываць у Пятроў пост

Пятроўскі пост лічыцца адным з самых нястрогіх у годзе. Але ў гэтыя дні ўсё роўна вернікам забараняюць есці пэўны спісак прадуктаў, сярод якіх:
мяса,
мясныя прадукты,
малочныя прадукты,
яйкі.

Што можна есці падчас посту Пятра і Паўла

Вернікам па панядзелках у дні Пятрова посту дазволена гарачая ежа без алею.
У аўторак, чацвер, суботу і нядзелю праваслаўныя вернікі могуць ўжываць у ежу рыбу, грыбы, крупы з раслінным алеем. А ў суботу і нядзелю на Пятроў пост таксама дазволена ўжываць віно.
У сераду і пятніцу рэкамендавана сухаядзенне адзін раз у дзень пасля дзевятай гадзіны паводле сутачнага богаслужбовага круга.
Рэкамендуем вам звярнуць увагу на тое, што сухаядзенне вернікам прадпісваецца па серадах і пятніцах, якія ў праваслаўі лічацца самымі строгімі днямі з-за падзей зямнога жыцця Хрыста.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяУ аўторак, чацвер, суботу і нядзелю праваслаўныя вернікі могуць ўжываць у ежу рыбу
Стол для гасцей - Sputnik Беларусь, 1920, 05.06.2023
У аўторак, чацвер, суботу і нядзелю праваслаўныя вернікі могуць ўжываць у ежу рыбу

Што прыгатаваць на Пятроў пост

Згодна з традыцыямі, крупы, агародніну і рыбу на Пятроў пост неабходна гатаваць без дадання яек, малочных прадуктаў ці сметанковага масла – яго ў крайнім выпадку можна замяніць раслінным алеем: сланечнікавым, рапсавым або аліўкавым.
Таксама лічыцца, што пры падрыхтоўцы посных страў можна выкарыстоўваць свежую агародніну, зеляніну, а таксама грыбы, ягады і садавіну. У гэты летні час можна разнастаіць стол супамі – напрыклад, халадніком ды ахаладжальнымі напоямі.

Пятроў пост: прыкметы

Сэнс Пятрова посту – падрыхтоўка да свята ў гонар святых пакутнікаў Пятра і Паўла. Свяшчэннікі заўсёды падкрэсліваюць, што нельга расцэньваць пост як простае выкананне дыеты, а куды важней прытрымлівацца духоўнага посту.
Свяшчэннікі рэкамендуюць у дні Пятрова посту ўзмацняць малітву чытаннем Псалтыра і Бібліі.
© Sputnik / Вольга КараленкаПадчас Пятрова посту вернікам рэкамендуецца чытаць Псалтыр
Віленскае выданне Псалтыра - Sputnik Беларусь, 1920, 05.06.2023
Падчас Пятрова посту вернікам рэкамендуецца чытаць Псалтыр
Варта абавязкова паспавядацца і прычасціцца падчас посту. Вітаюцца паломніцкія паездкі да святых месцаў.
Але ж, як і ў любы іншы пост, галоўнае – гэта спакой у душы і захаванне канонаў праваслаўнай царквы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Посцім смачна: булён з галавы асятра і гарохавыя брускі
Бурачнае застолле, або Сонца ў "ажагу" – час абедаць!
Посны абед з трох страў, або Старажытная кухня "не на губу, а на зуб"
Стужка навiн
0